• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.07.2012 | Promenade

Першы беларускі фестываль бульбы ў Сілічах (фотарэпартаж)

У такую спякоту чаму-небудзь больш каларыйнаму за фруктовы лёд арганізм кажа “арыведэрчы”. Але нягледзячы на такое злоснае надвор’е (+32, і гэта ўжо ўвечары) Гільдыя шэф-кухараў Беларусі рызыкнула запрасіць усіх гурманаў у РГЦ “Сілічы” на дранікі ў межах першага беларускага фестывалю бульбы.

Спякота хай трошкі, але перамагла. Ахвотных пачаставацца халяўнымі дранікамі сабралася не так і шмат — каля сотні. І ўсё ж чарга па бульбяныя аладкі, якія некалькі кухараў смажылі на санцапёку, была досыць доўгая: каб атрымаць сваю порцыю, трэба было чакаць з паўгадзіны, не менш.

Усе чакалі не толькі “хлеба”, але і відовішч. А дакладней прэзентацыі гіганцкага драніка. Арганізатары абяцалі адмысловы бульбяны пазл, які кухары збяруць з маленькіх блінкоў. Запланаваныя памеры — 5 метраў. Гэта не зусім рэкорд (дранік не будзе суцэльным — яго складуць з некалькіх частак), а больш весялуха. Але ўсё адно цікава, што там атрымаецца.

Пакуль сонца яшчэ канчаткова не расплавіла мозг, звяртаемся да старшыні Гільдыі шэф-кухараў Міхаіла Грыгорчыка па падрабязнасці.

— Колькі і якіх інгрэдыентаў пойдзе на стварэнне такога мегабліна?

— Мы падрыхтавалі паўтары тоны бульбы, 100 кілаграм цыбулі, 500 яек, 50 кілаграм мукі, каля 70 літраў алею. А яшчэ шмат-шмат памідораў, якімі гледачы ў канцы шоу могуць закідаць кухараў.

— Як вам якасць беларускай бульбы? Толькі шчыра!

— Ну, калі шчыра, то не вельмі. Насамрэч нават крыўдна. Амерыканскія селекцыянеры вывелі гатунак фіялетавай бульбы, італьянскія кухары прыдумляюць нейкія новыя віды пасты, а ў нас усяго толькі два гатункі бульбы і ўсё. Пры гэтым бульба лічыцца беларускім брэндам.

Чаму мы не можам быць больш крэатыўнымі ў гэтай справе? Маладая бульба з беларускіх палёў — гэта проста казка. Смачная! А вось уся астатняя — нават не хочацца казаць. І тут нават не селекцыянеры вінаватыя, а недасканаласць тэхналогій захоўвання бульбы. Бульбяную страву часцей за ўсё ратуе прафесійны кухар.

— А можна фірмовы сакрэт? Што трэба, каб прыгатаваць смачныя дранікі?

— 100 грам каньяку. Кухару. Унутр.

Бліны з бульбы — гэта класіка жанру. Кухар Аляксей Садоўскі свядома пайшоў на кулінарны эксперымент: прыгатаваў салодкія дранікі з батату, клубнічнай вады, мукі, інжыру. Гатовую страву аздобіў марозівам і дэкараваў морквай.

Кухар Павел Крычэўскі замясіў бульбяное цеста з… абрыкосамі. Усе кулінарныя шэдэўры можна было паспрабаваць, але толькі пасля ўдзелу ў конкурсах.

Пакуль кухары дасмажвалі апошнія кавалачкі гіганцкага драніка, на сцэне выступалі хлапцы з No comment band. Дзяўчаткі ў прыгожых сукенках з задавальненнем танчылі, Хтосьці ратаваўся ў цені з марозівам.

І вось — на патэльні скварчыць апошняя дэталька вялікага дранікавага пазла. Гіганцкі блін замяралі рулеткай — на жаль, да пяці метраў не дацягнулі 80 см. Але гледачы гатовыя былі ахвяраваць рэкорднымі памерамі — чакаць на такой спякоце ўжо не было сілаў.

Пачаліся фінальныя конкурсы. Першы — для тых, хто больш за ўсё назбірае бліноў у сваю талерку. Другі — хто больш за ўсё з’есць бліноў за вызначаны час. Пераможцам апошняга стаў хлапец, які за лічаныя хвіліны “знішчыў” больш за 10 бліноў (досыць вялікіх па памерах). Яму падаравалі патэльню, каб практыкаваўся дома. Астатнія ўдзельнікі і гледачы адправіліся ў цень — чакаць вечаровага барбекю. А каманда Budzma.org накіраваліся дадому — у ледзяны душ.

Кася Кірпацік
Фота: Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип