• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.12.2019 | Маё права

“Правілы зносінаў з сабакамі”: як правільна і бяспечна стасавацца з хатнімі жывёламі

Калі сабака зажмурваецца — што ён хоча гэтым сказаць? А калі глядзіць проста ў вочы? Увогуле, як правільна паводзіцца з сабакамі? Адказ на гэтыя пытанні дакладна ведае кінолаг Святлана Брылеўская — стваральніца памяткі бацькам “Правілы зносінаў з сабакамі”.


Святлана Брылеўская

Памятка “Правілы зносінаў з сабакамі” — невялікая, але змястоўная. Яна адрасаваная ў першую чаргу бацькам, бо менавіта яны абавязаныя навучыць дзіця правільна і бяспечна стасавацца з хатнімі жывёламі.

Чытайце таксама: Недзіцячая дзіцячая бяспека

У брашуры ўтрымліваюцца асноўныя моманты ўзаемаадносінаў з сабакамі: як правільна чытаць сігналы іх цела; як паводзіцца з сабакам, калі ён з гаспадаром (і калі без гаспадара) і інш.

Ідэя памяткі — арганічны працяг сацыяльна-асветніцкай працы па паводзінах з сабакамі, якую Святлана вядзе ў Фаніпалі. Біёлаг паводле адукацыі, яна ўжо шмат гадоў займаецца кіналагічнай і заводчыцкай працай: жанчына — стваральніца “Цэнтра аматараў жывёл “ЛАВБРИЛ”, а з 2018 года — адна з арганізатарак сацыяльна-асветніцкага кіналагічнага фестывалю “ДогФэст” у Фаніпалі. Акрамя таго, Святлана 9 гадоў супрацоўнічае з абарончымі зааарганізацыямі, актыўна дамагаецца стварэння ў Фаніпалі пляцовак для выгулу і дрэсіроўкі сабак, а на родным біяфаку БДУ ініцыявала лекцыю “Грамадства і сабака”.


Святлана даўно марыла сабраць правілы паводзінаў з сабакамі. Бо кожны гаспадар павінны разумець мяжу адказнасці, калі заводзіць чатырохногага сябра. Жывёліна заўсёды стараецца быць найлепшым сябрам чалавека, але мы не заўсёды яе разумеем. Веданне правілаў ўзаемаадносінаў дапамагае пазбегнуць непатрэбных канфліктаў. Дый увогуле, калі ў пажарнікаў ёсць памяткі як правільна паводзіцца з агнём, а ў ДАІ — правілы дарожнага руху, чаму не распрацаваць такую памятку па паводзінах з сабакамі?


Памятка бацькам “Правілы паводзінаў з сабакамі” пабачыла свет у рамках яшчэ аднаго сацыяльна-асветніцкага праекта Святланы — “Адукацыйныя сустрэчы па правілах камунікацыі з сабакамі ў Фаніпалі”. Восенню жанчына перамагла з гэтай ініцыятывай у конкурсе сацыяльных праектаў ад IDEA Generation Camp. Дзякуючы перамозе яна змагла выдаць памятку і арганізаваць у Фаніпалі некалькі сустрэч па правілах паводзінаў з сабакамі: у Фаніпальскай гімназіі, а таксама у філіяле дзяржаўнай установы “Дзяржынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Фаніпалі”. Цяпер Святлана таксама адкрытая для прапаноў сустрэчаў, дзе з задавальненнем распавядзе пра свой праект.

Асноўныя правілы паводзінаў з сабакамі:

Дрэсіраваць трэба ўсіх сабак, незалежна ад іх памераў і радаслоўнай.

Навучыцеся разумець і паважаць мову цела сабакі, навучыце гэтаму дзіця. Сабака разумее каля 300 чалавечых словаў, чытае эмоцыі па твары, але мова рухаў — адзіная, на якой ён умее размаўляць.

Сабака не кусае “раптоўна”, перад гэтым ён імкнецца ўнікнуць канфлікту, падае сігналы прымірэння: адварочвае галаву, паварочваецца спінай, падціскае хвост і інш.

Ніколі не пакідайце маленькае дзіця сам-насам з сабакам. Не дапускайце, каб вашае дзіця самастойна падыходзіла да чужых сабак.

Паважайце асабістую прастору сабакі. Навучыце дзіця гладзіць сабаку акуратна і, найлепш, тыльным бокам далоні.

Не трэба бегчы ад сабакі ці да яго, гучна крычаць, чапляцца падчас сну і дражніць ежай.

Ніколі не падыходзьце да сабакі без дазволу яе гаспадара. Тое ж і з пачастункамі — заўсёды пытайцеся дазволу ў гаспадара.

Ніколі не палохайце дзіця сабакамі — так вы можаце самі сфарміраваць у яго фобію.

Максімальна пазбягайце зносінаў з сабакам без гаспадара. Калі гэтага не атрымалася — лепш замерці і не рабіць ніякіх рэзкіх рухаў.

Не дазваляйце дзіцяці набліжацца да сабакі са шчанюкамі, а таксама да траўмаванага сабакі. У абодвух выпадках жывёлы могуць паводзіць сябе неадэкватна.

Сацыяльна-асветніцкі кіналагічны фестываль “ДогФэст” — ініцыятыва Цэнтра аматараў жывёл “ЛАВБРИЛ”, якую падтрымлівае Фаніпальскі гарадскі выканаўчы камітэт. Асноўная мэта мерапрыемства — павысіць культуру сабакаводства ў нашым грамадстве, папулярызаваць здаровы лад жыцця с чатырохногім сябрам, здаровую экалогію і чысціню навокал. Дапамагчы людзям лепш разумець сабак і такім чынам пазбегнуць канфліктаў з імі. Тут можна паглядзець на выступы сабак, атрымаць бясплатныя кансультацыі беларускіх кінолагаў, ветэрынараў, грумераў і іншых спецыялістаў па сабаках. Наступны “ДогФэст” плануецца 20 верасня 2020 года.


Звязацца са Святланай Брылеўскай па пытаннях памяткі бацькам “Правілы паводзінаў з сабакамі”, а таксама валанцёрства на “ДогФэст-2020” можна па тэлефоне +375-296-75-76-72 (вайбер, ватсап, тэлеграм) альбо па электроннай пошце: [email protected].

Аляксандра Дварэцкая

Фота — Зарына Кандрацьева



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип