Прэзентацыя “Дабравесту” – аб’яднання пісьменнікаў-хрысціянаў – адбудзецца 28 траўня па адрасе Машэрава, 8. Вас чакаюць вершы, спевы, палымяныя прамовы, неверагодныя сведчанні і харызматычныя вядоўцы – Валярына і Павал.
Пачатак а 18-й.
Удзел у імпрэзе мяркуюць узяць:
Рыгор Барадулін
Андрэй Мельнікаў
Павал Севярынец
Валярына
Алесь СпіцынН
Усевалад Гарачка
ды іншыя знаныя беларускія музыкі і пісьменнікі.
Запрашаюцца аматары якаснай літаратуры, вернікі, беларусы – усе, хто хоча правесці вечар у добрай кампаніі і пры гэтым шмат прыдбаць.
Уваход вольны.
Імпрэза пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”