• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.05.2019 | Літаратура

Юрась Шамецька: “Каб мне хто сказаў, што праз 20 гадоў людзі ў Мінску збяруцца слухаць мае беларускія вершы... мо-о-оцна б здзівіўся”

Прэзентацыя паэтычнай кнігі “Непрадказальнае” беларускамоўнага паэта з Канады Юрася Шамецькі, арганізаваная ЗБС “Бацькаўшчына” і Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры, сабрала поўную залу.


Юрась Шамецька

Канадскі праграміст Юрась Шамецька – рэдкі і чаканы госць у Беларусі. Мяркуючы па яго аповедах, менавіта расстанне з Беларуссю, якое адбылося ў 1997 годзе, зрабіла з яго не проста паэта, а паэта беларускамоўнага. Гэтая метамарфоза была такой яркай, што не прайшла незаўважанай паўз колы аматараў прыгожага беларускага слова. Прычым не толькі з шэрагаў беларускай грамады ў Атаве, у жыцці і справах якой паэт бярэ вельмі актыўны ўдзел, а і ў Беларусі.

Як і два гады таму, спадар Юрась прыехаў у адведкі на радзіму не з пустымі рукамі – з новай паэтычнай кнігай “Непрадказальнае”, што выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”. Зала Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ледзь змясціла ўсіх ахвотных далучыцца да адметнасцяў паэзіі Юрася Шамецькі – падарожжаў па “беларускім космасе” аўтара, утульнай прасторы, дзе сцертыя межы паміж мінуўшчынай аўтарскіх успамінаў і нашай агульнай сучаснасцю, паміж Мінскам і Атавай, залівам Пегі на ўсходзе Канады і мінскім раёнам “Шары”.

На пачатку імпрэзы кіраўніца Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”Алена Макоўская ў сваёй прамове падкрэсліла, што спадар Юрась не толькі паэт, а і актыўны сябра адной з найстарэйшых грамадскіх арганізацый беларусаў - Згуртавання беларусаў Канады, што ў гэтым годзе мае 70-гадовы юбілей. Распавёўшы пра грамадскую, культурную і навуковую дзейнасць ЗБК, яна падзялілася гісторыяй пра тое, як яны разам з іншай кіраўніцай “Бацькаўшчыны” Нінай Шыдлоўскай, якая таксама брала ўдзел у імпрэзе, мелі гонар і радасць асабіста пазнаёміцца і пасябраваць з паэтам. Адбылося гэта падчас буйнога мерапрыемства, зладжанага заакіянскай беларускай грамадой – 32-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Анастасія Комлік-Ямаціна, вядучая імпрэзы

Алена Макоўская


Дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў у сваёй прамове расказаў аб праекце “Збіраем беларускую літаратуру разам”, у рамках якога праходзіла імпрэза. Ён падкрэсліў, што беларусы, якія жывуць па-за межамі сваёй айчыны, аказваюць вельмі істотны ўплыў на імідж Беларусі ў вачах замежнікаў, і рэалізацыя такога праекту дазваляе адначасова аддзячыць ім, пашырыць і ўзбагаціць сучасную культуру краіны, а таксама падарыць тутэйшым беларусам вельмі важнае адчуванне еднасці з замежнымі суродзічамі.



Міхаіл Рыбакоў

Віталі паэта і дзяліліся з публікай сваімі вершамі і ягоныя калегі па пяру, майстры слова, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Анатоль Івашчанка і Аксана Данільчык, якая, між іншага, прызналася ў сваім даўнім завочным знаёмстве з Юрасём Шамецькам праз блог-платформу Livejournal.

Анатоль Івашчанка

Аксана Данільчык

Андрусь Такінданг

Віка Трэнас

Літаратурная рэдактарка кнігі Вікторыя Трэнас апавяла кранальную гісторыю пра тое, як упершыню пазнаёмілася з паэзіяй спадара Юрася Шамецькі, калі працавала ў часопісе “Маладосць”. Вершы трапілі ў рэдакцыю разам з папяровым лістом і былі адразу прынятыя да публікацыі.

Юрый Несцярэнка

“Паэтычныя чытанні” былі шчодра разбаўленыя музычнымі нумарамі. Андрусь Такінданг і Ігар Асідчанка ў дуэце ўзмацнялі радасны настрой публікі забаўнымі песнямі, а музыка Юрый Несцярэнка паклаў на музыку некалькі вершаў Юрася Шамецькі і выканаў перад прысутнымі пад гітару новаствораныя песні.


Вядома, шмат сваіх вершаў прачытаў і сам спадар Юрась. А таксама шчодра і непасрэдна дзяліўся ўспамінамі пра свае рускамоўныя паэтычныя спробы часоў студэнцтва (шчыра не раючы шукаць тыя вершы), беларускае жыццё часоў нацыянальнага адраджэння, побытавыя прычыны ад’езду ў Канаду, уражанні ад вандровак і шмат што іншае.

“У жыцці шмат непрадказальнага. Каб мне па прыездзе ў Канаду хто сказаў, што праз дваццаць гадоў буду ў Мінску чытаць перад публікай свае вершы на беларускай мове... то мо-о-оцна б здзівіўся”, – прызнаўся ён напрыканцы.

І зрабіў шчыры падарунак Згуртаванню “Бацькаўшчына”, ахвяраваўшы на нашу дзейнасць усе грошы, атрыманыя з продажу кнігі (па метадзе “колькі хто ахвяруе”), якія тут жа ахвотна падпісваў сваім прыхільнікам.

Тэкст – Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Фота – Аляксандр Кісялёў


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип