18 траўня у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася прэзентацыя трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! У прэзентацыі прынялі ўдзел арганізатары, партнёры і сябры фестывалю.
Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — пляцоўка, якая аб’ядновае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR. Сёлета Фестываль праходзіць у трэці раз. І ўдзел у ім быў і ёсць БЯСПЛАТНЫ.
Нагадаем, што стаць удзельнікам фестывалю вельмі проста. Дэдлайн прыёма працаў – 11 чэрвеня. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!:
Тэл.: (29) 177-0121, 755-1434, (25) 978-9787, E-mail: [email protected].
Фота: Аляксандр Ждановіч