Пухавіцкі снег паэзіі…

28 студзеня Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк наведалі Пухавіцкі раён, дзе правялі шэраг літаратурных сустрэч. “У Пухавіцкім краі любяць беларускую паэзію і песню  і шануюць беларускіх творцаў. Мы перакналіся ў гэтым, выступаючы ў Ананіцкай сярэдняй школе,  у школе вёскі Пухавічы і Мар’інагорскім дзіцячым цэнтры медыцынскай рэабілітацыі.

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-280111-006

Асабліва гасцінна нас сустрэлі вучні  і настаўнікі Ананіцкай сярэняй школы, дзе апошні раз беларускіх пісьменнікаў бачылі  дзесяць гадоў таму…

Настаўнікам і вучням Пухавіцкай СШ асабліва да душы прыйшоўся паэтычны экспромт Леаніда-Дранько Майсюка:
Лёгкім пухам –
Даў жа Бог! —
Снег на Пухавічы лёг.
Гэта радасць,
Гэта смех:
Родны пухавіцкі снег!

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-280111-039

У Абласным дзіцячым цэнтры медыцынскай рэабілітацыі сустрэча насіла ярка інтэрактыўны характар.  Дзеці мелі магчымасць раздзяліць з намі сцэну пад час імправізаванага конкурсу на лепшага чытальніка верша пра зіму. Самым смелыям і таленавітым мы ўручылі памятныя прызы з лагатыпам  кампаніі “Будзьма”. Агулам у сустрэчах прыняло ўдзел каля пяцісот чалавек.”, — падзяліўся ўражаннямі Эдуард Акулін.

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-280111-019

Напярэдадні, 19 студзеня, паэты правялі творчы майстар-клас  у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Удзельнікамі сустрэчы сталі сябры літаратурнага аб’яднання “Пегас”  мінскага завода халадзільнікаў “Атлант”, а таксама вучні сталічнай гімназіі №14.

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-280111-035

Усе сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”