• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.05.2022 |

Чаму варта ранак прысвячаць сабе?

Алесь Тодараў расказвае на budzma.org аб тым, чаму кожную раніцу варта хаця б нейкі час вылучаць выключна на сябе.


20200707104014-3713.jpg

Вы павінны выпрацаваць у сябе звычку кожную раніцу пакідаць як найменш каля гадзіны часу на сябе. Гаворка, вядома, не аб прыняцці душа ці іншых гігіенічных працэдурах. Вы павінны прачнуцца, падумаць пра сябе, пра свае планы на дзень, на месяц, на год, на жыццё ў цэлым. Паразважаць над тым, як вы збіраецеся дасягаць пастаўленых у гэтым жыцці мэтаў.

Паспрабуйце практыкаваць ранішнія медытацыі, гэта дапамагае структураваць свае думкі, развіць унутраны дыялог. Уключыце спакойную музыку, набярыцеся сіл, усведамляйце, што вы поўныя сілаў, а вашая свядомасць — бясконцая крыніца магчымасцяў.

Зазвычай бывае як? Тэлефануе нехта, грыміць будзільнік, падрываешся, бяжыш у душ, хутка апранаешся, хапаеш нешта з ежы. І калі з такога хаосу пачынаецца ледзь не кожны дзень, то ці варта здзіўляцца, што хаосам ён працягваецца, ды і наогул складваецца ўражанне, што так праходзіць усё жыццё. У вечнай спешцы, без разумення таго, куды і для чаго мы ўсе бяжым і навошта наогул усё гэта адбываецца.

Чытайце па тэме: Пяць парадаў, як зрабіць свой ранак сапраўды добрым

Калі вы пачнеце прачынацца раней, і частку часу прысвячаць сабе, то абавязкова навучыцеся жыць спакойна, атрымліваць асалоду ад жыцця, а таксама навучыцеся аналізаваць свае ўчынкі, думкі, меркаванні, жаданні. І гэта ўжо будзе вельмі вялікім крокам да пачатку сур’ёзнага самаўдасканалення.

Кантралюйце свой час

Час — самы каштоўны рэсурс. Можна паспяваць больш, калі кантраляваць яго і ведаць, што менавіта і калі менавіта робіш. Бо час, які быў выдаткаваны марна, ужо не вернеш. Гэта самы прадуктыўны, але разам з тым незваротны рэсурс з усіх магчымых.

Суперпрадуктыўныя людзі імкнуцца праводзіць з карысцю кожную сваю хвіліну. Размяркоўвайце свой час на ўсе справы, якія вам трэба зрабіць цягам дня. Кожная задача павінна быць рэалістычнай, выканальнай і мець выразныя часавыя рамкі. Так вам будзе лягчэй засяродзіцца на нечым канкрэтным, і вы зможаце паспець больш.

_95159620_gettyimages-184360953.jpg

Таксама абавязкова плануйце перапынкі. Кароткі шпацыр, кніга ці падкаст дапамогуць пераключыцца, аднавіць сілы і кантраляваць сваё жыццё ў цэлым.

Як зрабіць «ранак для сябе» звычкай?

Ажыццяўляйце змены па рэжыме дня павольна. Нікуды не спяшайцеся.

Пачаць, пэўна, варта з вячэрніх спраў. Запішыце ключавыя пункты таго, што вы зрабілі цягам дня. Такі падыход можа падацца трывіяльным, але гэта пакажа, як вы правялі свой дзень.

Даследаванне Гарвардскай школы бізнэсу паказвае, што ўсяго 15 хвілін пісьмовага натавання ў канцы дня могуць даць вам магчымасць стаць больш прадуктыўнымі на працы на наступны дзень.

Notes-1.png

Затым трэба прывыкнуць уставаць на гадзіну раней, каб праводзіць гэты час так, як хочаце менавіта вы.

Калі такі пад’ём стане звычкай, складзіце спіс з 10 ці 15 маленькіх выканальных задачаў, якія будуць вас зараджаць энергіяй на ўвесь астатні дзень. Раздрукуйце іх на аркушы паперы, або разборліва занатуйце, каб было зручней сачыць. Выконвайце гэты план цягам 30 дзён, прывыкаючы да арганізаванай вамі ж паслядоўнасці.

Чытайце па тэме: Правілы прадуктыўнага дня

Нарэшце, знайдзіце адну задачу, якая акажа найбольшы ўплыў на вашае цяперашняе жыццё, і займіцеся яе ажыццяўленнем у гэтую ранішнюю гадзіну.

Калі такі падыход стане для вас абсалютнай нормай, смела пераходзьце да вырашэнне іншых важных асабіста для вас задачаў.

Пачынайце з самага цяжкага

У кожным спісе справаў заўжды будзе пункт, які ну ніяк не хочацца выконваць. Кожны хаця б некалькі разоў, калі не кожны дзень, сутыкаўся з такім па жыцці.

Думкі аб такой задачы могуць мучыць Вас увесь дзень (ці ўвесь тыдзень або нават месяц), пакуль нарэшце, адклаўшы яе незлічоную колькасць разоў і пасля доўгіх пакут, вам усё ж давядзецца выканаць яе, каб нарэшце выкрэсліць гэтую задачу са спісу.

Вось просты спосаб пазбягаць падобных сітуацый: выконвайце самыя непрыемныя, але абавязковыя да выканання задачы першымі. Замест таго, каб бясконца думаць аб іх, проста прыбірайце іх са шляху ў самую першую чаргу. Не варта чакаць лепшых умоваў, бо іх проста можа не быць.

Раніца — гэта такі час, калі вы адчуваеце сябе бадзёрымі і поўнымі энергіі. А гэта значыць, што вам будзе прасцей прыдумляць эфектыўныя рашэнні для цяжкіх праектаў. Ваш дзень гарантавана будзе праходзіць нашмат лягчэй, а не наадварот.

49a978qj.jpg

Правільнае харчаванне, фізічныя нагрузкі і паўнацэнны адпачынак. Усё гэта забяспечыць вашу прадуктыўнасць цягам дня.

Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma. org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип