Другая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка атрымала адмысловае запрашэнне на Кубак Крамля. Тэнісістка ўжо прыступіла да трэніровак на маскоўскіх кортах.
У той час як адны гульцы па аб’ектыўных прычынах адмаўляюцца ад удзелу ў спаборніцтве, дадаюцца іншыя спартсмены, такія як Арына Сабаленка. Пра гэта ідзецца ў паведамленні віцэ-прэзідэнта Федэрацыі тэніса Расіі Аляксея Селіваненка.
У бягучым сезоне беларуская тэнісістка заваявала два тытулы на турнірах WTA. Таксама спартсменцы двойчы ўдалося дабрацца да паўфіналу на мэйджорах. Хоць Арына не ўдзельнічала ў афіцыйных матчах з 10 верасня, букмекеры лічаць, што ў яе высокія шанцы на поспех. Актуальныя прагнозы на спорт, у тым ліку на тэнісныя матчы, прадстаўлены на сайце «Всепроспорт».
У апошнім паядынку WTA US Open у верасні Сабаленка саступіла суперніцы з Канады. У выніку пуцёўку ў фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША выйграла Лэйла Фернандэс.
Нагадаем, ВТБ Кубак Крамля 2021 па тэнісе стартаваў 16 кастрычніка. Працягнуцца спаборніцтвы да 24 кастрычніка. У жаночым турніры беларуская тэнісістка стала першай сеянай. Свой шлях Сабаленка пачне з другога круга.
Першы паядынак Арына правядзе 20 кастрычніка. Яе суперніцай стане Айла Тамляновіч з Харватыі, якая займае 43 пазіцыю ў рэйтынгу WTA. Раней тэнісісткі чатыры разы сустракаліся, тройчы Сабаленка аказзвалася мацнейшай за суперніцу і толькі адзін раз саступіла.
Партнёрскі матэрыял