Міхалішкі — самая сапраўдная Віленшчына (да Вільні ўсяго 54 км). Блізасьць сталіцы вызначыла лёс мястэчка: за кароткі час тут насуперак усяму зьявіліся касьцёл, а пасьля і кляштар аўгустынцаў. Пазьней у Міхалішках паўстаў палац і нават уласная ратуша. Ня ўсе гэтыя помнікі захаваліся, але чатырохсотгадовай даўніны гісторыя жыве ў тоўстых міхалішскіх сьценах.
Міхалішкі ўпершыню ўзгадваюцца ў XV ст. як уладаньне Радзiвiлаў. А адна з галоўных падзей у гісторыі вёскі адбываецца ў 17 стагодзьдзі, калі свае дзьверы адчыніў касьцёл архангела Міхаіла.