• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.06.2011 | Adnak!

Шалёныя даціснулі памяркоўных — у Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю AD.NAK! (фотарэпартаж)

У Міжнародным адукацыйным цэнтры ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! У працэсе гэтай захапляльнай дзеі высветлілася, што шалёных беларускіх рэкламістаў нашмат больш, чым памяркоўных.


Ніна Шыдлоўская, Аляксандар Памідораў (Гран-пры фестывалю за анімацыйны ролік “Будзьма беларусамі!”. ГКК “Будзьма беларусамі!”, Юлія Ляшкевіч, Юлія Рудзіцкая, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў)

Перад тым, як абвесціць даты Фестывалю, арганізатары разважалі, ці не прыспешваюць яны час. Але асцярогі выявіліся марнымі, калі стала вядомая колькасць пададзеных заявак. Калі на Першы фестываль было пададзена 105 работ ад 59 удзельнікаў, то сёлета іх колькасць вырасла амаль утрая — 298 заявак ад больш чым 100 удзельнікаў. Лідарам тут стала намінацыя «Дызайн & Art Direction», куды было пададзена ажно 86 работ.


Вольга Кузміч


Артур Вакараў, студыя “Адліга”


Міхал Анемпадыстаў, Алена Макоўская


Юлія Ляшкевіч

Кожную намінацыю прысвяцілі чалавеку, які вылучаўся сваёй шалёнасцю, — Фройду, Скарыну, Вітаўту, Чэ Гевару ды іншым выбітным асобам.

Праўда, не ва ўсіх намінацыях былі абвешчаныя пераможцы. Так, напрыклад, журы вырашыла не прысуджаць узнагароду за найлепшую “Радыё ці аўдыёрэкламу”. Годных у гэтай сферы проста не знайшлося. У шэрагу намінацый прысуджалі толькі асобныя месцы. А вось у такіх намінацыях, як “СМІ”, “Сацыяльная рэклама” і, вядома ж, “Дызайн” было з каго выбіраць.
Сярод звыклых для рэкламных фестываляў намінацый сустракаліся і арыгінальныя. Як, напрыклад, “Нерэалізаваныя ідэі”.

“Для нас гэта вельмі важны конкурс, бо менавіта дзякуючы ідэям рэклама і рухаецца наперад”, — сказаў вядоўца Ілля Маліноўскі.

Цырымонію разнастаілі выступамі Вінсэнт са сваім гуртом, “Далі”, а пасля ўручэння прыза ў намінацыі “Каша сувораўская” на сцэну падняліся скандалісты з “Разбітага сэрца пацана” з дуэтам “ЭВМ” і нават сыгралі звыш рэгламенту, прэзентаваўшы ў дадатак да свайго сэта песню пра Венесуэлу.

Сэнс забаўнай намінацыі “Каша сувораўская” быў у тым, каб “уганараваць” рэкламныя працы, якія ігнаруюць факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры або дэманструюць непрафесійны падыход да справы. Праўда, адзначылі не ўласна аўтараў, а тых, хто такія працы знайшоў і даслаў на конкурс. У спадзеве, што рэкламісты могуць смяяцца самі з сябе, прызы дасталіся працам “Мая Радзіма”, “Вкусу Бульбаша” і “Шакаладнай Хатыні”.


Ілля Маліноўскі


Руся

Пры канцы Ілля Маліноўскі і Руся падвялі вынікі шалёна-памяркоўнай латарэі. Высветлілася, што сярод удзельнікаў цырымоніі 148 шалёных і 48 памяркоўных. Шалёныя канчаткова даціснулі памяркоўных.


Вінсэнт


гурт “Разбітае сэрца пацана”

На сканчэнне быў абвешчаны самы значны, на думку журы, грамадска арыентаваны праект. Безумоўна, пераможцам тут быў прызнаны анімацыйны ролік “Будзьма беларусамі!”


Аляксандар Памідораў

Пасля такой цырымоніі сапраўды хочацца стаць беларускім рэкламістам. Бо гэта годная, цікавая і прэстыжная справа.

Мікалай Дубавіцкі, фота Аляксандра Ждановіча


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

Апошнія навіны

    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип