• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.12.2015 | Літаратура

Што нельга рабіць перад Калядамі?

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» прайшла ў сталічнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Па-беларуску гэтую ўжо вядомую ва ўсім свеце казку перастварыла перакладчыца Надзея Кандрусевіч. Кніга пабачыла свет сёлета ў серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор».

http://budzma.by/wp-content/gallery/findus/Tarantino.by-2015-PetsonFindus-3463.jpg

Калядная чытанка-забаўлянка з удзелам акцёраў Ганны Хітрык і Паўла Харланчука сабрала поўную залу дзетак і іх бацькоў.

Дзеці частаваліся цукеркамі і мандарынамі, размалёўвалі адмыслова падрыхтаваныя расфарбоўкі, слухалі казку, з задавальненнем адказвалі на пытанні акцёраў-чытальнікаў і атрымлівалі прызы ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Вядучая імпрэзы Аляксандра Дварэцкая распавяла: — “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды” — не адзіная кніга Свэна Нурдквіста пра гэтых герояў. Іх усяго дзевяць. Але па-беларуску яны загаварылі ўпершыню. А перакладчыца Надзея Кандрусевіч крыху раней ужо прадаставіла беларускаму чытачу магчымасць пазнаёміцца з іншымі героямі папулярных шведскіх аўтараў. Так, яна пераклала некалькі кніг Юі Вісландэр з цыкла пра Маму Му, Сары Лундберг — пра Віту Белую Крэску. Некаторыя з гэтых дзіцячых твораў таксама выходзілі ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Каляровы ровар”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/findus/Tarantino.by-2015-PetsonFindus-3402.jpg

Адметна, што на вечарыне прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Марцін Оберг. Наведаў імпрэзу і Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.

У сваім прывітальным слове спадар Пасол зазначыў: — Я хачу павіншаваць усіх з выхадам па-беларуску выдатнай шведскай кнігі пра Пэтсана і Фіндуса. У гэтых выданнях дзяцей з усяго свету прывабліваюць не толькі смешныя гісторыі Свэна Нурдквіста пра старога і яго ката, а таксама вясёлыя малюнкі. Я вельмі рады, што цяпер і беларускія маленькія чытачы таксама маюць магчымасць пазнаёміцца з імі, тым больш што многія ўжо ведаюць імя аўтара па яго ілюстрацыях да казак пра знакамітую шведскую карову — Маму Му.

http://budzma.by/wp-content/gallery/findus/Tarantino.by-2015-PetsonFindus-3450.jpg

“Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды” — гэта гісторыя пра тое, як стары Пэтсан, выправіўшыся разам з катом у лес напярэдадні свята, пашкодзіў нагу, таму не змог падрыхтавацца да свята — паставіць ёлку і прыгатаваць смачныя стравы. А якія Каляды без упрыгожанай ёлачкі ды прысмакаў? Хто дапаможа старому і яго кату наладзіць святочны стол? Дзе знайсці падарункі для сяброў? Адказы — у казцы Свэна Нурдквіста.

Думаецца, што і стары Пэтсан, і яго верны сябар — кот Фіндус прыйдуцца даспадобы беларускім маленькім чытачам. Прынамсі, першае знаёмства прайшло выдатна! Так, Пэтсан, агучаны Паўлам Харланчуком, падказаў дзеткам, што падчас Каляд нельга сумаваць і нельга сварыцца, а едучы куды-небудзь на санках па высокіх гурбах снегу, варта быць асцярожным, бо можна пашкодзіць ногі.

Кот Фіндус, чыім голасам стала Ганна Хітрык, паказаў, што нават мыць падлогу можна весела, а цеста для імбірнага печыва мае дзіўную ўласцівасць увесь час знікаць. А ўся цёплая калядная гісторыя распавядае пра тое, як важна мець добрых сяброў і суседзяў, клапаціцца пра блізкіх і прыходзіць на дапамогу ў цяжкую хвіліну.

http://budzma.by/wp-content/gallery/findus/Tarantino.by-2015-PetsonFindus-3386.jpg

Нават самыя дробныя падарункі — цацка ці прылада для ачысткі бульбы — неверагодна каштоўныя, калі падораныя з цеплынёй і шчырасцю.

Вельмі радасна, што хутка мы атрымаем у беларускім перакладзе новыя гісторыі Свэна Нурдквіста. Перакладчыца Надзея Кандрусевіч распавяла, што сёлета Пэтсан і Фіндус адсвяткавалі сваё 30-годдзе, бо менавіта ў 1985 годзе пабачыла свет першая казка Свэна Нурдквіста пра гэтых герояў — “Блінны торт”.

Адметна, што кніга пра тое, як Пэтсан і Фіндус святкавалі Каляды, выйшла трэцяй у арыгінальнай серыі, але ў нашай краіне яна стала першай, бо менавіта ў перадкалядны час з’явілася магчымасць ажыццявіць выданне.

Праз месяц па-беларуску выйдзе самая першая кніга пра Пэтсана і Фіндуса, а крыху пазней пабачыць свет яшчэ адно выданне пра гэтых сімпатычных герояў, дзе пойдзе гаворка пра тое, як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі.

Таму будзем чакаць новых гісторый і новых сустрэч з Пэтсанам і Фіндусам.

 

Тэкст: Марына Весялуха, lit-bel.org, Фота – Аляксандр Ждановіч

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип