Смачныя публікацыі на нашым сайце працягваюцца. Гэтым разам у нас літары "Е" і "Ж", а папярэдне ўжо былі "А", "Б", "В", "Г", "Д".
На кухні мы звычайна робім амаль усё: размаўляем і спрачаемся, завіхаемся і гатуем свае ўлюбёныя стравы: рашчыняем цеста, выпякаем, смажым і варым.
Якім начыннем карыстаемся? Разнастайнымі рондалямі і патэльнямі, міскамі і таркамі. Што збіраем на стол? Талеркі, паўміскі, відэльцы і лыжкі, шклянкі ці келіхі, кубкі і сподкі. Што мы ладзім на кухні? Доўгія нядзельныя сняданкі ды цёплыя сяброўскія бяседы.
А як гэта ўсё апісаць па-нашаму? Аўтары старанна сабралі адказы на гэта пад назвай "Слоўнік для кухні".
Слоўнік раскажа, што хлеб не рэжуць, а крояць, а яйкі ўсё-ткі лупяць. І хоць аўтары сабралі дужа шмат словаў, мы ўпэўненыя, што ён яшчэ не канчатковы. Таму прапануем дапаўняць яго супольна і дасылаць тыя словы, якіх вы не знайшлі, на pryshyvalka@gmail.com.
е́жа ж. 1. пи́ща ж., еда́ ж., съестно́е ср., снедь ж.; здаро́вая е. здоро́вая пи́ща; салоная е. солёная еда́; 2. стряпня́ ж.; нясма́чная е. невку́сная стряпня́
е́міна ж., уст. продовольствие ср., харчи мн.
е́сці несов. есть, ку́шать; ве́льмі хаце́лася е. о́чень хоте́лось есть; е́шце, калі́ ла́ска ку́шайте, пожа́луйста ◊ с. е́сці прия́тного аппети́та
жава́льны жева́тельный
жава́ны 1. прич. жёванный; ж. хлеб жёванный хлеб; 2. прил. жёва́ный
жава́нне несов.; ср. (действие) жева́ние ср.; см. жаваць
жава́ць несов. жева́ть; ж. кава́лак хле́ба жева́ть кусо́к хле́ба
жадо́ба ж. страсть ж.; охо́та ж.; вожделе́ние ср.; у ~бу в охо́тку
жаме́рыны, -ын и -наў ед. нет вы́жимки; мезга́ ж.; канапля́ныя ж. конопля́ные вы́жимки
жар (род. жа́ру) м. (горячие угли) жар м.
жарлівасць м. прожорливость ж.
жарло ср., разг. обжора м. и ж.
жарнаві́к, -ка́ м., см. жарон
жарна́к, -ка́ м., см. жарон
жаро́н, -рна́ м. жёрнов м.
жаро́ўня ж. жаро́вня ж.
жбан, -на́ м., обл., см. збан
жва́ць несов., обл., см. жаваць
жва́чка не рекоменд., см. жуйка
жвя́каць несов., обл. ча́вкать
жлакта́ць несов., прост. пить (жадно); хлестать; сравн. жлукціць
жлопаць несов., прост. буха́ть
жлопель ж., прост. бухало ср., бухло́ ср.
жлу́кта м. и ж., перен., прост., неодобр. (о много пьющем) опива́ла м. и ж., питу́х м.
жлу́кціць несов., прост. (не в меру пить) дуть, хлеста́ть; ж. гарэ́лку дуть (хлеста́ть) во́дку
жма́кі, -каў ед. нет, обл. вы́жимки
жме́ня ж. в разн. знач. горсть ж.
жо́рны, -наў ед. нет ручна́я ме́льница
жраць не рекоменд.; см. жэрці
жу́йка ж., в разн. знач. жва́чка ж.
жураві́ны, -ві́н 1. только мн. (о растении) клю́ква ж.; 2. собир. клю́ква
жураві́навы клю́квенный
жыві́цца несов. в разн. знач. пита́ться; (кое-как – ещё) пробавля́ться; ◊ бага́ты дзі́віцца, чым бе́дны жы́віцца посл. бога́ч удивля́ется, чем бедня́к пробавля́ется
жы́жка ж. (о пище) жи́дкое ср.
жы́тнік м., разг. (хлеб) жи́тник м.
жыўле́нне ср. пита́ние ср.
жэ́рці несов., разг., груб.
жрать; пожира́ть
Працяг будзе...