• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.11.2017 | Літаратура

“Шведскія дзіцячыя пісьменнікі ўздымаюць тэмы, якія мы сёння працягваем лічыць табуяванымі”

У межах літаратурнага фестывалю “Знак роўнасці” ў Галерэі ТУТ.бай адбылася лекцыя перакладчыцы са шведскай мовы Надзеі Кандрусевіч-Шыдлоўскай “Досвед іншасці ў дзіцячай літаратуры Швецыі”.

Мы зрабілі кароткі канспект выступу: натхняйцеся.

На сённяшні дзень у Швецыі новая эра ў дзіцячай літаратуры, асноўны лозунг якой – “не” павучальніцтву і педагагічнасці.  Дзіцячая літаратура адыгрывае вялікую ролю ў дыскусіях грамадства пра культуру.

Шведскія дзіцячыя пісьменнікі – наватары. Яны эксперыментуюць у сваёй творчасці, увесь час уздымаючы табуяваныя тэмы. За год у краіне выходзіць больш за 2500 дзіцячых кніг. Шведская дзіцячая літаратура займае першае месца ў свеце па колькасці перакладаў на іншыя мовы.

“Мне захацелася паказаць працэс: чаму так адбылося, што шведскія дзіцячыя пісьменнікі ўздымаюць тэмы, якія мы сёння працягваем лічыць табуяванымі. Як сталася, што Швецыя мае сусветнавядомую літаратуру”, – зазначыла перакладчыца і пачала свой аповед з кароткага гістарычнага экскурсу.


 

Канец XVI ст. – XVII ст.

З’яўленне дзіцячай літаратуры ў Швецыі, спачатку вельмі павучальнай і маралізатарскай. Пачынаюць з’яўляцца пераклады пераважна рэлігійнай літаратуры для дзяцей.

XVIII ст.

У грамадстве ўзнікае думка: важна развіваць фантазію і стымуляваць цікавасць да чытання ў дзяцей. У гэты ж час пачынаюць з’яўляцца пераклады на шведскую пераважна з французскай і нямецкай моваў. Узнікаюць асобныя часопісы для дзяцей.

XIX ст.

Пачынаюць з’яўляцца зборнікі шведскіх казак. У гэты ж час кнігадрукаванне падыходзіць да такога тэхнічнага этапу, калі шведы могуць сабе дазволіць друкаваць кнігі з малюнкамі.

Канец XIX – пачатак XX ст.

Дзіцячая літаратура працягвае заставацца прывілеем для дзяцей найвышэйшых слаёў грамадства. Але адбываецца пералом: увага звяртаецца на мастацкія і літаратурныя якасці кнігі. Паступова вялікую ролю пачынаюць адыгрываць народныя школы. Настаўнікі фармулююць попыт, замаўляючы хрэстаматыі для школ у дзіцячых пісьменнікаў.

У 1906 г. Сэльма Лагерлёф стварае кнігу “Падарожжа Нільса Хольгерсана па Швецыі”, дзе апісвае геаграфію і гісторыю Швецыі. Пісьменніца першай у Швецыі атрымала Нобелеўскую прэмію.

У 1911 годзе ў Стакгольме адчынілася першая дзіцячая бібліятэка.

Цікавы факт: падлеткавая літаратура дзеліцца на літаратуру для хлопчыкаў (больш павучальная) і для дзяўчынак (пачынаюць закранацца сацыяльныя праблемы).

У 1921 годзе жанчыны атрымалі выбарчае права. Праз тое, што ў дзіцячай літаратуры не адлюстраваўся гэты закон, радыкальныя феміністкі ўзнялі хвалю пратэстаў, пачалі замаўляляць кнігі дзіцячым пісьменнікам, у якіх апавядалася пра вострыя сацыяльныя праблемы жанчын. Па такіх дзіцячых кнігах бачна, што яны пісаліся на замову.

Адначасова з’яўляюцца пісьменнікі, якія пішуць якасную дзіцячую літаратуру.

Падзеі ў кнігах пачынаюць адбывацца на шведскай зямлі.

Літаратура пасля Другой сусветнай вайны

У літаратуры і наогул грамадстве робяцца папулярнымі новыя погляды на дзіцячую псіхалогію. Пачынаюць гаварыць пра свабодныя метады выхавання, падкрэсліваюць значнасць гульні, неабходнасць глядзець на свет вачыма дзяцей. Вырастае дабрабыт, у сем’ях павялічваецца колькасць дзяцей, адсюль – попыт на дзіцячую літаратуру. Расце ўзровень крытыкі ў даследваннях дзіцячай літаратуры, з’яўляецца вялікая колькасць артыкулаў пра праблемы дзіцячай літаратуры ў штотыднёвых газетах, часопісах. У дзіцячую літаратуру прыходзяць мадэрнізм, эксперыменты і пошук.

1945 год – пераломны для Швецыі: Астрыд Ліндгрэн піша культавую кнігу “Піпі Доўгаяпанчоха”, кідаючы выклік наяўнай дзіцячай літаратуры. Яе можна лічыць наватаркай у прозе. Астрыд першая адважылася зрабіць гераіню кнігі дзяўчынкай, якая не зважае на нормы, прынятыя ў грамадстве: не слухае паліцэйскіх, фізічна вельмі дужая, багатая, робіць што хоча. На тыя час Піпі – анархістка і феміністка. З боку крытыкаў, дзіцячых псіхолагаў было вельмі шмат абурэння, але факт ёсць факт – Ліндгрэн стала першай асобай, якая паказала асаблівую дзяўчынку і закранула тэму іншасці.

Пасля Піпі Астрыд напісала шмат твораў у розных жанрах, у кожным, аднак, закранаючы розныя тэмы, пра якія да яе не казалі ў дзіцячай літаратуры. “Кале Блюмквіст” – дэтэктыўная гісторыя, у якой паказанае сяброўства паміж хлопцамі і дзяўчатамі. “Міа, мой Міа” – кніга, у якой упершыню закранаецца тэма тыраніі; у цыкле твораў “Эміль з Лёнэбергі” распавядаецца пра кемлівага і таксама незвычайнага для свайго асяродку хлопчыка Эміля; у  аповесці “Браты Львінае Сэрца” Астрыд закранае тэму інваліднасці і смерці: адзін з братоў памірае ад невылечнай хаваробы сэрца; ва ўсім вядомай аповесці “Малы і Карлсан-з-даху” – тэму выдуманага сябра.

У гэты ж час фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан стварае серыю кніг пра мумітроляў: да яе ніхто так не спалучаў мастацкі твор і ілюстрацыі. Яна моцна паўплывала на будучыя пакаленні пісьменнікаў.

Калі абагульніць, рысы гэтага перыяду – імкненне да разнастайнасці, пашырэнне кола сюжэтаў, стылістычныя эксперыменты, адыход ад трацыцый напісання гісторый пра жывёл і прыроду. Аўтары пачынаюць пісаць пра паўсядзённае жыццё гарадскіх дзяцей, дзеянні пераносяцца з лесу і вёскі ў горад. Расце цікавасць да дзіцячай псіхалогіі, тэма сяброўства паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі, пошуку свайго “я”.

1965 – 1980 гг.

Пачынаюцца актыўныя палітычныя хваляванні, пратэсты супраць вайны ў В’етнаме. У дзіцячай літаратуры – палітызаваная атмасфера. Пісьменнікі пачынаюць знаёміць дзяцей з сацыяльнымі праблемамі – як у нацыянальных, так і ў сусветных маштабах, закранаць праблемы экалогіі.

У гэты ж час дзіцячыя пісьменнікі пачынаюць пісаць пра сямейныя канфлікты, разводы, асэнсоўваць і прапісваць у дзіцячай літаратуры сацыяльныя ролі мужчыны і жанчыны, уздымаць сэксуальныя праблемы. Падымаецца тэма смерці, забароненая пасля Другой сусветнай вайны. Здымаюцца шматлікія табу. Для падлеткавай літаратуры ў гэты час характэрны пратэст супраць старэйшага пакалення.

З’яўляецца новы жанр – кніжкі для самых маленькіх.

У шведскую дзіцячую літаратуру прыходзіць ілюстратарка і пісьменніца Гуніла Бергстрэм. Як мастачка яна першая пачынае ўжываць тэхніку калажу ў ілюстрацыях. Да ўсяго, амаль у кожным творы аўтарка закранае тэму іншасці. Прыкладам, адзін з герояў яе твораў – Альфонс Оберг – выхоўваецца адным бацькам. Пасля нараджэння дачкі з аўтызмам Гуніла ў 1978 годзе стварае кнігу пра разумнага браціка Біла і асаблівую дзяўчынку Болу, адлюстраваўшы ў творы свой асабісты вопыт. Гэта быў прапрыў – да яе ніхто не ўздымаў у дзіцячай літаратуры праблему асаблівых дзяцей.

“Год таму я прапанавала перакласці кнігу Гунілы на беларускую мову Андрэю Хадановічу, бо кніга вершаваная. Ён пераклаў, і некалькі месяцаў таму яна выйшла па-беларуску. Я вельмі радая, бо гэтая кніга дазваляе гаварыць са здаровымі дзецьмі пра асаблівых, – дадае Надзея Кандрусевіч.

Яшчэ кнігі пра асаблівых дзетак у шведскай літаратуры:

Калі Гуніла Бергстрэм піша ў шырокім кантэксце, не называючы хваробу дзяўчынкі, то кнігі, што пачалі з’яўляцца потым, больш канкрэтныя. Прыкладам, пра адзін дзень з жыцця дзяўчынкі, у якой сіндром Даўна. Альбо пра дзяўчынку, якая марыць гуляць у футбол, але ў яе адна нага карацейшая за іншую. Ці пра хлопчыка, які таксама марыць гуляць у футбол, але мае фізічныя абмежаванні.

1980 – 2000 гг.:

Назіраецца пераход ад праблемнага рэалізму да расказу. Палітазаванасць пачынае сыходзіць, больш увагі надаецца мастацкаму расказу, выкарыстоўваюцца новыя формы і жанры. Адраджаецца казка, пачынаюць вяртацца гумар і фарс. Папулярным робіцца рэтраспектыўны погляд. Пісьменнікі пачынаюць глядзець на сябе збоку, апісваць уласны досвед.

Сучасная шведская дзіцячая літаратура. Тэмы іншасці:

Падымаюцца тэмы страху, смерці, сэксу, цяжарнасці, абортаў, згвалтавання, цела, здароўя, расавай дыскрымінацыі і рознасці культур, праблемы ідэнтычнасці і экалогіі. У шведскай дзіцячай літаратуры адлюстраваныя ўсе магчымыя тыпы сям’і – поўныя, няпоўныя, сем’і, дзе дзве мамы альбо два бацькі, бо ўсе дзеці маюць розны досвед.

Аніка Хольм уздымае ў сваіх творах тэму эмігрантаў, цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца дзеці, калі бацькі пераязджаюць у іншую краіну.

“Але Швецыя – не такі ўжо і рай для дзіцячай літаратуры, – адзначае перакладчыца. – Два гады таму ілюстратарка і пісьменніца Сціна Вірсэн зрабіла гераіняй сваёй кнігі чарнаскурую дзяўчынку, і ў Швецыі адбыўся вялікі скнадал: пісьменніцу абвінавацілі ў расізме, яна вымушаная была забраць увесь наклад кнігі з крамаў і бібліятэк. Цяпер яна намалявала іншага героя – Амара. Невядома, якая будзе рэакцыя. Таксама пісьменніца працуе над кнігай пра гвалт, які адбываецца з дзецьмі ў сям’і”.

Увогуле, у любой шведскай кнізе абавязкова мусіць быць дзіця іншай нацынальнасці, не толькі дзеці з белай скурай.

Тэму іншасці ўздымае і Эва Суса: яна сама – мама цемнаскурых дзяцей, таму вельмі часта героі яе кніг – афрыканскія дзяўчынкі. Вядомыя ў Беларусі кнігі Эвы пра Снежнага чалавека: акрамя таго, што пісьменніца паказвае сям’ю, дзе ёсць толькі тата і два дзіцяці, сам Снежны чалавек – прататып чалавека з іншай культуры, які трапляе ў новы асяродак.

Пісьменніца Юя Вісландэр і пісьменнік і ілюстратар Свэн Нурдквіст. Разам яны стварылі кнігу пра незвычайную карову Маму Му, якая робіць тое, чаго каровы не могуць рабіць, і Крумкача, які ўвесь час імкнецца яе спыніць. Тут некалькі слаёў, як можна трактаваць кнігу праз адносіны Мамы Му і Крумкача: адносіны мамы і дзіцяці, жанчыны і мужчыны, нашага “я” і ўнутранага голасу.

Сара Лундберг і Майкл Полак разам стварылі кнігу пра дзяўчынку Эмбулу. “Мне вельмі падабаецца, як тут паказаная мама – такая тоўстая, утульная, прыгожая. Мамы розныя, але чамусьці ў беларускіх дзіцячых кнігах яны заўсёды стройныя і з даўгімі валасамі”, – каментуе Надзея.

У гэтым годзе Сара Лундберг таксама напісала кнігу пра дзяўчынку, якая вызваляецца ад уплыву свайго бацькі.

Пэр Густаўсан шмат піша пра страхі, а таксама бурыць гендарныя стэрэатыпы: героі і гераіні серыі яго кніг – прынцы, якія ходзяць у краму па торт альбо выбіраюць прыгожую ружовую вопратку, і прынцэсы, якія перамагаюць драконаў і гуляюць у хакей.

Пісьменніца, якая ўздымае розныя табуяваныя тэмы і не раз падвяргалася крытыцы, – Анна Хёглунд. У адной з апошніх кніг “Быць мной” яна апавядае гісторыю асэнсавання дзяўчынай-падлеткам свайго цела, ідэнтычнасці, месца ў грамадстве.

Ульф Старк – пісьменнік, які ўжо, на жаль, памёр. Ён уздымаў самыя розныя тэмы іншасці. У адной з яго кніжак дзяўчынка пераапранаецца ў хлопчыка, бо саромеецца новых аднакласнікаў. На беларускую мову Вольгай Рызмаковай і Настай Лабадой перакладзеная яго кніга “Дыктатар”.

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская – перакладчыца са шведскай на беларускую мову твораў Юі Вісландэр, Свэна Нурдквіста, Сары Лундберг і Гунілы Бергстрэм.

 

 

 Аляксандра Дварэцкая, фота Аляксандра Кісялёва


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип