Выйшаў трэці том збору твораў Кузьмы Чорнага

24 чэрвеня адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага). Напярэдадні стала вядома пра выхад трэцяга тома навукова каментаванага Збору твораў пісьменніка, у які ўвайшлі апавяданні 1932 — 1944 гадоў, піша тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Zbor tvoraŭ Kuźmy Čornaha

У выданні 383 старонкі. Навуковы рэдактар — Алена Васілевіч, падрыхтоўка тэкстаў і каментары — Ірына Смірнова, Кацярына Чарота.

У трэці том увайшлі творы Кузьмы Чорнага (1900 — 1944), напісаныя ў апошні перыяд яго жыцця. Нагадаем, што ў 1938 годзе пісьменнік быў арыштаваны і правёў 8 месяцаў у Мінскай турме, з 1941 год знаходзіўся ў эвакуацыі. У верасні 1944-га вярнуўся ў Мінск, памёр ад інсульту ў лістападзе таго ж года.