Учора стала вядома пра смерць у зняволенні беларускага мастака Алеся Пушкіна. 12 ліпеня акцыі памяці працягваюцца.
Мастак Алесь Пушкін. Фота: "Радыё Свабода"
«У турэмным зняволенні загінуў яшчэ адзін беларус — Алесь Пушкін! — гавораць арганізатары мітынгу ў грузінскай сталіцы. — Яшчэ адна ахвара рэжыму Лукашэнкі. Вялікая страта і невыказны боль за яго і за ўсіх, каго катуюць і павольна забіваюць у беларускіх турмах!»
Акцыя памяці па забітых і салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пройдзе ў Тбілісі 12 ліпеня каля гімназіі N 1. Пачатак: а 20 гадзіне.
Учора, 11 ліпеня, акцыі памяці Алеся Пушкіна прайшлі ў многіх еўрапейскіх гарадах.