• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.05.2018 | Літаратура

Уручэнне Прэміі Цёткі (фотарэпартаж)

Журы абвясціла вынікі прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

Лаўрэатамі Прэміі Цёткі зрабіліся Валеры Гапееў, аўтар кнігі “Мая мілая ведзьма” (у намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў”), і мастачка Лізавета Лянкевіч, якая праілюстравала кнігу “Азбука. Вясёлы вулей” Рыгора Барадуліна (у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”). Цырымонія ўзнагароджання прайшла 3 траўня ў Культ. цэнтры “Корпус”.

Пераможцы ў кожнай з намінацый атрымалі грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

Журы таксама адзначыла найлепшыя працы ў абедзвюх намінацыях і склала два шорт-лісты.

Літаратурны спіс:

1. Раіса Баравікова. Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку: казкі з міфалагічнага люстэрка. “Звязда”, 2017;

2. Вольга Гапеева. Дзве Авечкі. “Галіяфы”, 2017;

3. Валеры Гапееў. Мая мілая ведзьма. “Мастацкая літаратура”, 2017;

4. Сяргей Прылуцкі. Далоў дарослых! “Люта справа”, 2017;

5. Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны. “Звязда”, 2017;

6. Аксана Спрынчан. Смачная кніга. “Мастацкая літаратура”, 2017.

Мастацкі спіс:

1. Bazinato — Л. Вольскі, А. Глобус, А. Хадановіч. Казімір Малевіч для дзяцей. “Логвінаў”, 2017;

2. Марта Герашчанка — В. Гапеева. Дзве Авечкі. “Галіяфы”, 2017;

3. Кацярына Дубовік — Дж. М. Бары. Пітэр Пэн. “Кнігазбор”, 2017;

4. Кацярына Дубовік — Л. Кэрал. Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса. “Галіяфы”, 2017;

5. Ян Жвірбля — В. Быкаў. Сваякі. “Кнігазбор”, 2017;

6. Лізавета Лянкевіч — Р. Барадулін. Азбука. Вясёлы вулей. “Кнігазбор”, 2017;

7. Анастасія Сакалоўская — У. Марук. Яршы плялі кашы. “Мастацкая літаратура”, 2017;

8. Анна Сарвіра — С. Прылуцкі. Далоў дарослых! “Люта справа”, 2017;

9. І. Стахіевіч — В. Акудовіч, Л. Вольскі, А. Глобус, Г. Кісліцына, А. Хадановіч. Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа. “Логвінаў”, 2017;

10. Марта Чарнова — М. Чаракова. Смелая дзяўчынка. “Поппури”, 2017.

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.

Сябрамі літаратурнага журы Прэміі Цёткі сталі Пятро Васючэнка, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла і Андрэй Хадановіч.

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка (выдавецтва “Галіяфы”), а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі” (выдавецтва “Тэхналогія”).

Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на сайце ciotka.by.

Паводле прэс-рэлізу

Фота Яўгена Ерчака


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип