З 22 па 24 жніўня палац Горватаў у Нароўлі чакае валанцёраў для дапамогі будаўнікам і пагружэння ў аднаўленчы працэс шыкоўнага гістарычнага будынка ХІХ стагоддзя.
Прыбіраць будаўнічае смецце, якое накопліваецца каля палаца і ў палацы ўвесь час.
«Часам трэба цягаць цяжкае, часам змятаць пыл — усё сартыруецца па розных кучках у залежнасці ад віду».
Таксама будуць удзячныя за дапамогу ў стварэнні кантэнту для сацсетак.
«Акрамя прац у палацы ў Нароўлі яшчэ можна файна прабавіць час на пляжы, таму вы яшчэ і якасна адпачнеце — гарантуем», — адзначаецца ў сацсетках палаца.
Запісацца на талаку можна па спасылцы.