На Youtube-канале Tradycyja выйшаў новы фільм з цыклу «Вандроўкі па Ганцавіцкім Палессі, прысвечаны вёсцы Хатынічы.
Вёска Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэскай вобласці — месца, дзе да гэтага часу захавалася і жыве традыцыйная культура. Стваральнікі фільма пагутарылі з гуртом «Хатовічы», аб тым якая спадніца лічылася самай прыгожай, дзе яшчэ выкарыстоўваліся паясы ды навучыліся завіваць намітку.