Гурт Volski дае анлайн-канцэрт

11.02.2026 Музыка
26 лютага ў 21:00 па Мінскім часе на Youtube-канале Сепультура Alive для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт Volski на чале з легендарным Лявонам Вольскім.

Будуць хіты, неспадзяванкі, сюрпрызы і шмат-шмат цеплыні і драйву! Рыхтуйцеся танчыць і спяваць разам з музыкантамі, размаўляць з імі ў чаце і адчуваць сябе сярод сваіх людзей, запрашае Аляксандр Чарнуха ў тэлеграм-канале «Беларуская музыка».

volski.jpg

Далучыцца да трансляцыі можна па спасылцы

Каб падтрымаць праект і музыкаў, купляйце сімвалічныя квіткі на канцэрт.

Чытайце калонку Лявона Вольскага «Мама, не журыся!» на нашым сайце.