Шаноўнае спадарства,
21 мая ў кнігарні “ЛогвінаЎ” (Галерэя “Ў”, г. Менск, пр. Незалежнасці, 37а) пройдзе вечар памяці паэта Анатоля Сыса.
Імкнучыся да найбольш шматграннага прадстаўлення асобы і творчасці Анатоля Сыса, мы вырашылі адмовіцца ад статычнай праграмы вечарыны. З гэтае нагоды звяртаемся да тых, хто ведаў, хто любіць Анатоля Сыса як чалавека і паэта. Падчас вечарыны Вы маеце магчымасць падзяліцца сваімі ўспамінамі, развагамі альбо проста прачытаць яго верш, які асабліва кранае Вас.
Вечарына пройдзе з 17.00 да 19.00.
Час выступу 10 – 15 хвілін.
Калі Вас зацікавіла наша прапанова, просім зарэгістравацца да 18.00 гадзін 20 мая ў кнігарні “ЛогвінаЎ” (кантактная асоба: Жэня Сівохін) альбо па тэлефоне 8 029 133 48 59 ці электроннай пошце [email protected] (кантактная асоба: Ірына Герасімовіч).
Шчыра дзякуем і спадзяемся на цікавую вечарыну, якую мы створым разам!