Выстава ладзіцца амбасадай Швэцыі ў Беларусі, пры падтрымцы Швэдзкага інстытуту, у Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі (вул. К. Маркса, 12) з 4 лютага па 1 сакавіка 2009 года. У межах выставы, у супрацоўніцтве з факультэтам дызайна Інстытута сучасных ведаў ім. А.М Шырокага, будзе праведзены майстар-кляс Карын Стэрнер па стварэньню экалягічнай вопраткі. Лепшыя экзэмпляры вопраткі, падрыхтаваныя беларускімі студэнтамі факультэта дызайну пад час майстар-клясу, будуць экспанавацца на выставе.