Абмен у фармаце «пяць на пяць» адбыўся на польска-беларускай мяжы, піша «Вясна» са спасылкай на Белту.
Хто яшчэ быў вызвалены з-за кратаў — пакуль невядома.

Першае фота Анджэя Пачобута на волі. Яго сустракаў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Фота: Donald Tusk/ Х
Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі грамадскай арганізацыі польскай меншасці.
Судовы працэс над журналістам пачаўся 16 студзеня 2023 года і праходзіў у закрытым рэжыме. Перад гэтым суд некалькі разоў пераносіўся.
Анджэя Пачобута абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.
8 лютага 2023 года журналіста прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён адбывае прысуд у калоніі № 1 у Наваполацку.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.