• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.02.2020 | Грамадства

“Ну мы папалі! Я — адзіная дачка Алеся Адамовіча, а мая сяброўка — унучка Якуба Коласа”

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава, дзень другі: Альгерд Бахарэвіч, Юрый Нарштэйн і пераклад на беларускую першага гістарычна вядомага аўтара, які насамрэч аўтарка. Мы прайшліся па найбольш цікавых выдавецкіх стэндах і паглядзелі, што там адбываецца і якая літаратура прадаецца.



Чацвер, абед, але ў выставачным павільёне на Пераможцаў, 14 людна. Пачынаем наш агляд са стэнда Злучаных Штатаў Амерыкі — пачэснага экспанента гэтага года.


Галоўная тэма стэнда — падарожжы па ЗША. Ён складаецца з некалькіх частак — трасы, хайвэі і — цэнтральная частка — прыдарожнай кавярні з тымі самымі чырвонымі крэсламі з амерыканскіх фільмаў. На стэндзе можна паслухаць музыку з музычнага апарата, віртуальна павандраваць па ЗША, тут шмат краязнаўчай літаратуры, даведнікаў і Керуак у арыгінале. Але кніг па-беларуску няма.

— Усё залежыць ад выдавецкай дзейнасці і жадання беларускіх выдаўцоў, — сказалі супрацоўніцы амбасады ЗША і пераадрасавалі пытанне, чаму так атрымалася, выдаўцам. — Але мы заўсёды адкрытыя новаму і радыя сумесным праектам, таму чакаем прапаноў! — упэўнілі яны на развітанне.



“Для любога еўрапейскага вялікага горада гэта неабходнасць — мець сваю кніжную выставу”

У гэтым годзе пачэсны госць выставы — Расійская Федэрацыя. На стэндах — не толькі прапанова адправіць паштоўкі з сімволікай Перамогі, але і шмат якаснай літаратуры, як сучасных расійскіх аўтараў, так і беларускіх. Некаторыя з іх — удзельнікі дастаткова багатай праграмы.


Альгерд Бахарэвіч

Напрыклад, на расійскім нацыянальным стэндзе адбылася размова з Альгердам Бахарэвічам з нагоды выхаду аўтарскага рускамоўнага перакладу яго кнігі “Сабакі Еўропы” ў расійскім выдавецтве “Время”. Сустрэчу вёў журналіст і выдавец Барыс Пастарнак.

— Мяне радуе, што гэтая выстава ёсць, што яна міжнародная — распавёў пасля размовы Альгерд Бахарэвіч. — Лічу, што для любога еўрапейскага вялікага горада гэта неабходнасць — свая кніжная выстава. Так ёсць на Захадзе, ва Украіне, у Расіі. І пры любым укладзе яна мусіць заставацца. Адзінае, што трэба, — каб арганізатары трошачкі больш працавалі над зручнасцю і ўтульнасцю. Усё-такі на заходніх выставах усё лепш арганізавана — там усё для людзей зроблена, каб людзям было зручна. У нас жа адчуваецца, што галоўныя героі выставы — гэта не людзі, не выдаўцы, чытачы і аўтары, але дзяржава.

“Собак Европы” можна набыць на стэндзе выдавецтва “Время”, па-за выставай — у інтэрнэт-крамах, а таксама ў “Акадэмкнізе”.

“Ну мы папалі! Я — Наталля, адзіная дачка Алеся Адамовіча, а мая сяброўка — унучка Якуба Коласа”

— Я чувствую, вы профессионал, судя по амуниции, — звярнуўся да нашай фатографкі мастак-мультыплікатар Юрый Нарштэйн, калі мы падышлі ў закутак, дзе ён на стэндзе выдавецтва “Вита Нова” падпісваў кнігі, у тым ліку “свежы” двухтомнік “Снег на траве”, а таксама магніцікі і паштоўкі з выявамі Вожыка, Мядзведзіка, Ваўчаняці і іншых сваіх персанажаў.

“Бацька” “Ёжика в тумане” распавёў, што ў Мінску яму вельмі камфортна пачынаючы з аэрапорта. Бывае ён тут нячаста, але першы раз трапіў сюды ў 1962 годзе, калі ўдзельнічаў у здымках фільма “Внимание, в городе волшебник!”. “Тогда я в него влюбился очень, хороший город был, спокойный чистый, и нам было хорошо”, — заўважыў мастак.


Юрый Нарштэйн

— Видите, я из этого угла медвежьего не выходил, — пажартаваў ён, калі мы запыталі пра ўражанні ад выставы. — С утра сижу и сижу. И чувствую себя как человек, которого посадили. Пошел покормиться, а там какое-то заседание в кафе.

Мы пачалі размову пра беларускіх аўтараў, сучасных і класікаў, якіх чытаў спадар Юры, і тут здарылася нечаканае:

— Я должен сказать, что в детстве моём издавалось много книг, переводов с разных языков: с армянского, киргизского и с белорусского тоже. И я помню, с каким удовольствием я читал книгу про Деда Талаша (“Дрыгва” Якуба Коласа. — А.Д.). Я и в голову не брал, что читаю переводную книгу.

Побач дзве жанчыны-сяброўкі выбіраюць магніцікі, адна з іх пачынае ціхенька смяяцца. І заўважае: “А Колас “Калевалу” читал”.

— Да! И финские сказки. Это сегодня у людей что-то зашел ум за разум, они не понимают, что СССР жил огромным количеством книг и переводов, все знали всех, — працягвае Нарштэйн. — А из современных авторов я и российских не совсем знаю. Но, естественно, я читал Алеся Адамовича, его “Блокадную книгу”, которую он писал совместно с Даниилом Граниным. Это было колоссальное явление. Алесь был крупной личностью не только в Беларуси, но и в России.

Тут пачынае ціхенька пасмейвацца другая жанчына.

— Как и Быков, — працягвае Юры Нарштэйн. — Мало кто так писал про войну, как он. Что вы! Это такое мощное явление! Им было о чем говорить, а у меня впечатление, что многим сегодняшним писателям не о чем говорить (выпісвае рукамі кругі), они начинают замедленный сюрреализм. Ладно, не об этом речь. Светлана Алексиевич у нас всегда печаталась большими тиражами. А она не сладкий автор, никому не дает засахариться. Ведь когда сладкая поэзия, то дети золотушными становятся, больными. Лекарства, которые лечат, — они на самом деле горькие.

У гэты момант жанчыны-сяброўкі пачынаюць смяюцца гучней, адна з іх не вытрымлівае:

— Ну мы папалі! Я — Наталля, адзіная дачка Алеся Адамовіча , а мая сяброўка Вера — унучка Якуба Коласа! Вы начали говорить про Деда Талаша, мы так и застряли тут. А дальше вы начали про Алеся Адамовича, и мы окончательно заслушались!

Колькі хвілін усе радасна абмяркоўваюць дзівосную сустрэчу, а пасля Юрый заўважае:

— Алесь Адамович во времена перестройки как-то мне сказал: “Юрий, вам нужен павильон, я знаю, что вам негде работать. Давайте в нашем издательстве”. И вот я приехал к нему, я там не был до того времени, на второй этаж. И тут я говорю: “Знаете, спасибо большое, но если мы поставим сюда наш станок, то мы провалимся — наш станок четыре метра высотой. А Адамович в ответ: а я думал, у вас все маленькое.


Пачынаецца душэўная размова, але немагчыма завалодаць увагай аўтара поўнасцю. Чарговая хваля ахвочых падпісаць кнігі адцясняе нас, і мы развітваемся.

Сюрпрыз нас чакае і на стэндзе выдавецтва Змітра Коласа:

Гэтая кніга з серыі “Паэты планеты” — пераклад на беларускую мову першага гістарычна вядомага аўтара, які насамрэч аўтарка. Паэтка Энхедуанна (каля 2285 г. да н.э.) — дачка заснавальніка дынастыі Саргона Акадскага. Яе творы першымі дайшлі да нас у пісьмовым выглядзе. Пераклад гімнаў і паэмаў упершыню на беларускую мову зрабілі Лявон Баршчэўскі і Юля Цімафеева.


А ў выдавецтва “Коска” — новыя кнігі пра Маму Му: “Мама Му на санках” і “Мама Му на горцы” ў перакладзе са шведскай Надзеі Кандрусевіч.

— Усяго кніг пра Маму Му адзінаццаць, больш не будзе. Але Юя Вісландэр піша “апошнюю апошнюю” кнігу, пра тое, як пазнаёміліся Крумкач і Мама Му. Пакуль выстава толькі пачалася, але людзі прыходзяць па навінкі, гэта прыемна, — адзначыла Надзея.


Надзея Кандрусевіч і Насця Русакова, выдавецтва "Коска

На стэндзе Польскага інстытута — новы Пясэцкі, “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” ў перакладзе Машы Пушкінай, а таксама працяг “Адзіноты ў сеціве” — “Канец адзіноты” Януша Вішнеўскага (пераклад Ганны Янкуты і Кацярыны Маціеўскай). Гэтай кнігі, дарэчы, яшчэ няма па-руску.


— Частка кніг выставачная, — распавядае супрацоўніца Інстытута Вольга Гуд. — Мы паказваем тое, што ёсць у нашай бібліятэцы, а далей — польская літаратура ў перакладах і арыгінале, прадстаўлена каля 500 пазіцый. Вядома, вельмі б хацелася, каб да нас завітала і нобелеўская лаўрэатка Вольга Такарчук, але яна вельмі занятая. Магчыма, у яе атрымаецца прыехаць у Мінск вясной.



Вольга Глухоўская

— У нас з навінак — пераклады Герберта, кнігі Ганны Севярынец і Сашы Філіпенкі, — распавяла дырэктар “Акадэмкнігі” Вольга Глухоўская. — Кожная выстава адрозніваецца ад папярэдняй, бываюць больш удалыя, бываюць менш. Для нашай крамы такая выстава важная і актуальная. Як і ў мінулыя гады, у нас шмат прэзентацый, прадстаўляем аўтараў на беларускай і рускай мовах. Сёлета вялікая цікавасць да польскай літаратуры. Вядома, “нобель” Вольгі Такарчук адыграў ролю, але гэта і пра глыбокія сувязі Польшчы і Беларусі, лічу, далей яны будуць толькі ўзмацняцца.


Шмат літаратуры прадстаўлена і на ўкраінскім стэндзе: тут кнігі пра культуру, сучаснае і мінулае краіны, а таксама пераклады на беларускую твораў Сяргея Жадана, Ірыны Данеўскай і іншых, праходзяць прэзентацыі. З нагоды выставы ў Беларусь прыехаў украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец з перакладам твора Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”. Сёння ў Музеі беларускай літаратуры — яго лекцыя. Дарэчы, першы пераклад Быкава на ўкраінскую мову зрабілі эмігранты ў 60-я гг., адно з унікальных выданняў тых часоў спадар Аляксандр падорыць музею.


“Мы любім кніжкі, таму і на выставе”


Расціслаў і Дзяніс, вучні 21-й гімназіі:

— На выставку нам предложила прийти наша преподавательница английского языка — тут была лекция от американского посольства. Вот решили остаться еще, погулять, посмотреть, что есть интересного.


Раіса Паўлаўна, Васілій Піменавіч:

— Яшчэ не паглядзелі толкам нічога, толькі зайшлі. На выставу ходзім кожны год, заўсёды навінкі набываем. З беларускіх сучасных аўтараў ведаем Наталлю Батракову і Уладзіміра Арлова. Вядома, з гадамі выстава змяняецца — перамясцілася у новае месца (Пераможцаў, 14), пашырыўся асартымент. Гэта вельмі добра для аматараў папяровых кніг.


Яна і Міхаіл:

“Мы любім кніжкі, таму і на выставе. Тут прадстаўленыя ўсе кнігарні, у якіх мы купляем кнігі: “Логвінаў”, “Янушкевіч”, “Галіяфы”. Таксама цікава было паглядзець, што прапаноўваюць на стэндзе ЗША.

27-я Мінская міжнародная кніжная выстава працягнецца да 9 лютага. Падрабязная праграма тут.

Аляксандра Дварэцкая, budzma.by

Фота — Зарына Кандрацьева



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип