Як спампаваць новы Angry Birds хутчэй за ўсіх

26.09.2014 Забавы

Кампанія Rovio апублікавала першы геймплэйны трэйлер мабільнай гульні Angry Birds Transformers. Яна з’яўляецца «красоверам» Angry Birds і сусвету «Трансформераў».

Сусветны рэліз гульні для iOS адбудзецца 15 кастрычніка, для Android — 30 кастрычніка. 25 верасня гульню запусцілі ў Новай Зеландыі і Фінляндыі, потым яна з’явіцца ў Аўстраліі і Канадзе.

Напэўна, вы заўважылі, што цяпер склалася такая тэндэнцыя, калі многія буйныя рэлізы спачатку абкатваюцца ў новазеландскім App Store, а ўжо потым з’яўляюцца ў астатнім свеце. Мы вырашылі напісаць падрабязную інструкцыю аб тым, як стварыць уласны новазеландскі рахунак і быць адным з першых карыстальнікаў, якія запампавалі які-небудзь мегасуперхіт.

Як стварыць рахунак на новазеландскім App Store, каб усталяваць Angry Birds Transformers.

1. Першае, што вы павінныя зрабіць, — гэта ўзяць сваю iOS-прыладу і выйсці з наяўнага акаўнта НАЛАДКІ — iTUNES STORE — ВАШ APPLE ID — ВЫЙСЦІ.

2. Затым пераходзім у APP STORE і выбіраем любую БЯСПЛАТНУЮ гульню ці
праграму. Ціснем УСТАЛЯВАЦЬ.

3. Ва ўсплывальным акне ціснем СТВАРЫЦЬ НОВЫ ID.

4. Выбіраем краіну NEW ZEALAND.

5. Прагортваем старонку ўніз і ціснем AGREE.

6. У наступным акне нам трэба будзе выканаць адразу некалькі дзеянняў:
— уводзім спецыяльна створаны для гэтага акаўнта email;
— уводзім пароль;
— задаём кантрольныя пытанні і даем адказы на іх;
— убіваем дату нараджэння, можна ліпавую.

7. У метадах аплаты выбіраем NONE і далей пішам:
— містэр або місіс і г.д.
— імя, напрыклад, Ruby;
— прозвішча, напрыклад, Morgan;
— Адрас 1 — 73 Seymour Road;
— Адрас 2 — Riverdale;
— Suburb — Whatz;
— Postcode — 4010;
— City — Gisborne;
— Phone — (027) 2926-491.

8. Далей ціснем NEXT і бачым паведамленне, што рэгістрацыя прайшла паспяхова.

9. Пераходзім у сваю ​​паштовую скрыню і актывуем акаўнт.

10. У App Store ўбіваем новы акаўнт і пампуем гульні і праграмы колькі хочам.