Пра гэта паведаміў CityDog са спасылкай на пост кіраўніка установы Ніка Маторына: «Эпоха ідзе адпачываць. Дзякуй вялікі ўсім людзям. Вы — наша сэрцайка», напісаў ён у сваім Instagram.
На афіцыйных старонках бара паведамленняў аб закрыцці яшчэ няма, але інфармацыя пацверджаная. З установы ўжо вывезлі апаратуру.
Чытайце яшчэ: Дырэктар «Графіці» і музыка Аляксей Ажогін: Кожны сантыметр клуба можа распавесці шмат гісторый
Гісторыя культавага мінскага клуба пачалася ў 1999 годзе. За гэты час у «Графіці» выступалі многія замежныя і беларускія музыкі. За год прымудраліся даваць па 300 канцэртаў.
У 2019 годзе бар хацелі прадаць, каб знайсці пляцоўку пабольш. У красавіку 2021 года бар зачынілі — тады каманда клуба прасіла аб дапамозе: патрэбныя былі грошы на аплату штрафаў, арэнды і камуналкі, каб зноў адкрыцца. Зараз, у верасні 2022 года, бар зачыніўся канчаткова.