• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.11.2017 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Зона не/адчужэння: цяжкая дыскусія ў Мазыры

Пра Чарнобыль складана размаўляць — асабліва тым, каго ён закрануў асабіста. У зоне радыяцыйнага забруджвання — у Мазыры Гомельскай вобласці — прайшло ток-шоў на вельмі важную, змястоўную і балючую тэму.

23 лістапада ў Мазыры прайшло ток-шоў, якое зладзілі грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і цэнтр даследавання грамадскага кіравання “Сімпа”. Сустрэча мела назву “Зона не/адчужэння”, і гаворка вялася менавіта пра зону, якая існуе на поўдні Беларусі. Пра зону радыяцыйнага забруджання ў выніку Чарнобыльскай катастрофы. З часу выбуху мінуў 31 год, і наступствы акрэсліліся, замацаваліся і спарадзілі новыя з’явы.

Так, напрыклад, Дзяніс Рабянок, першы спікер, характарызуючы значнасць праблемы, параўнаў Чарнобыль для Беларусі з Другой сусветнай вайной: якая падзяліла жыццё на “да” і “пасля”.

Але ўжо вырасла пакаленне людзей, для якіх слова “Чарнобыль” нічога не значыць. Яны ўсяго на дзесяць гадоў маладзейшыя за тых, чый лёс яшчэ ў дзяцінстве быў зламаны катастрофай. Чаму так?

З аднаго боку, зніжэнне градусу ўвагі да праблемы — гэта добра: бо, напрыклад, выйшлі са статусу дыскрымінаваных перасяленцы з забруджаных раёнаў, і жыхароў Гомельшчыны ўсё радзей абразліва мянуюць “чарнобыльцамі”.

Але хіба мы не ведаем, што радыяцыйнае забруджанне нікуды не знікае за трыццаць гадоў? Нават стагоддзе не тэрмін для нябачнай пагрозы.

Тое, як знікла з эфіру тэма Чарнобыльскай катастрофы, сведчыць пра іншыя прыхаваныя працэсы. Іх і спрабавалі вызначыць удзельнікі ток-шоў.

Уладзімір Целяпун, у свой час ліквідатар ЧАЭС, а цяпер грамадскі актывіст і праваабаронца, распавёў важную гісторыю з 1990 года: так званы “Марш на Маскву”. Галоўнай мэтай мітынгу на Краснай плошчы было звярнуць увагу кіраўніцтва СССР на становішча пацярпелых ад аварыі рэгіёнаў. Тады ці не ўпершыню ў гісторыі на Краснай плошчы залуналі бел-чырвона-белыя сцягі. Сярод выступоўцаў быў Алесь Адамовіч. Марш, у якім удзельнічаў і Уладзімір Целяпун, дасягнуў сваёй мэты. Ён прымусіў і саюзныя, і мясцовыя ўлады выканаць патрабаванні па абароне насельніцтва і прыняць цэлы шэраг заканадаўчых актаў.

Але цяпер, па стане на 2017 год, вялікая праца змарнаваная: так, напрыклад, скасаваны статус ліквідатараў: яны пераведзеныя ў “пацярпелыя”. Выходзіць, што і звычайныя жыхары забруджаных тэрыторый без адсялення прыраўнялі да людзей, якія працавалі ў самым пекле, смяротна рызыкуючы.

З тым, што дзяржава настойліва замоўчвае праблемы Чарнобылю, пагадзіліся ўсе ўдзельнікі, сярод якіх былі і ліквідатары ЧАЭС.

Павал Наздра, грамадскі і экаактывіст, выказаў свае думкі аб прычынах такога злачыннага замоўчвання.

— Карту, на якой пазначаная чарнобыльская зона, можна скасаваць! Цяпер усё ператварылася ў адну суцэльную зону: уся тэрыторыя Беларусі і часткі Украіны і Расіі, якія раней былі чыстымі. Усе тэрыторыі, дзе людзі ўжываюць ежу, вырабленую з прадуктаў з Чарнобыльскай зоны.

Актывіст прыводзіў разнастайныя статыстычныя звесткі: аб заворванні забруджаных земляў і выкарыстанні іх у сельскай гаспадарцы; аб пазбаўленні тэрыторый статусу забруджаных; аб спосабе зрабіць радыеактыўнае малако ў межах нормы для продажу і іншых паказніках, звесткі пра якія знайсці цяжка, бо адкрытую, даступную статыстыку дзяржава не вядзе.

Такія значныя змены ў жыцці пацягнулі за сабой не толькі экалагічныя і эканамічныя наступствы. Сотні дзяцей, сярод якіх — і прысутныя ў зале, наведалі ў дзевяностых гадах краіны Заходняй Еўропы, дзе іх прымалі сем’і. Адпраўкай дзяцей займаліся дабрачынныя фонды, як іх тады называлі, а па сутнасці — грамадскія арганізацыі; напрыклад, “Дзеці Чарнобыля”. Гэта была цалкам грамадская ініцыятыва, не дзяржаўная, якую ажыццявілі, працуючы разам, супольнасці з Беларусі і заходніх краін. Адпачынак з поўным паглыбленнем у іншую культуру, іншую мову вельмі паўплываў на фармаванне светапогляду тых дзяцей, якім пашчасціла з’ездзіць па такіх праграмах.

Таксама разважалі пра тое, чаму Чарнобыль не знайшоў значнага адлюстравання ў творчасці: апрача “Чарнобыльскай малітвы” Святланы Алексіевіч, нават цяжка штосьці прыгадаць у першыя хвіліны.

Сустрэчу з поўным правам можна было назваць цяжкай. Цяжкія тэмы, пытанні, на якія цяжка адказаць, цяжка спыніць аповед на балючую тэму, якая вельмі хвалюе. Але цяжэй за ўсё было вызначыць моманты, да якіх могуць прыкладаць намаганні звычайныя людзі, не надзеленыя ўладнымі паўнамоцтвамі.

Так, звычайным грамадзянам не пад сілу скіраваць дзяржаўную палітыку ў іншы бок. Але зноў і зноў уздымаць тэму Чарнобылю, каб ніхто не змог рабіць выгляд, быццам праблема вычарпаная, — гэта рэальна. І нават больш: нагадваць так настойліва, каб урэшце тыя, хто ўважае Чарнобыль за чужы і далёкі, зразумелі, наколькі шмат залежыць ад іх.

Югася Каляда

Фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип