13 красавіка 2013 у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыліся творчыя сустрэчы з вядомай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай, маладой таленавітай паэткай Вікай Трэнас і аўтарам і выканаўцам Юрыем Несцярэнкам. Творчы калектыў у складзе трох азначаных асобаў рабіў прэзентацыю зборніка “Літаратурнае прадмесце” – у Бялынічах (раённая бібліятэка) і ў Магілёве (бібліятэка імя К. Маркса). “Літаратурнае прадмесце” – гэта суполка беларускіх літаратараў, якая у снежні 2012 года адзначыла сваё 10-годдзе. Ад...
Краязнаўцы даследавалi старажытныя камянi, якiя месцяцца ў лесе каля вёскi Заазер’е Бялынiцкага раёна. Што ж такое насамрэч мясцовы “стоўнхэндж” — дахрысцiянскае капiшча альбо старажытны некропаль? Даследаванне камянёў адбылося на краязнаўчых чытаннях, арганiзаваных Асацыяцыяй малых мястэчак Магiлёўшчыны. Пяць гадоў таму грамадскую iнiцыятыву стварылi краязнаўцы-аматары, якiя жывуць i працуюць у правiнцыi, цiкавяцца гiсторыяй роднага краю, раскрываюць яго таямнiцы. Тэкст цалкам...
Бард Алесь Камоцкі і блюзмэн Юры Несцярэнка выступілі з канцэртам у Бялынічах 30 траўня. Імпрэза адбывалася ў кавярні “Белыя росы”. Як зазначыў Алесь Камоцкі , пачатак канцэрту атрымаўся даволі кур’ёзным. Акрамя слухачоў, што прыйшлі адмыслова на канцэрт музыкаў, у залі яшчэ прысутнічалі наведнікі рэстарана, запрошаныя на юбілейны банкет адной з мясцовых жыхарак. У выніку колькасць слухачоў пабольшала ледзь не ўдвая. Тым не менш, Алесь Камоцкі лічыць , што канцэрт атрымаўся выдатны, і творчасць...
... гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band” Юрыя Несцярэнкі і барда Алеся Камоцкагаадбудзецца 30 траўня ў кавярні “Белыя росы” гарадскога пасёлку Бялынічы (Магілёўская вобласць). Імпрэза пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Пачатак а 18-й. 10890