3—4 красавiка ў г. Вялiкiя Лукi прайшоў мiжнародны конкурс вакалiстаў. У пяцiгадзiнным вакальным марафоне ўзялі ўдзел больш за 100 выканаўцаў. З Мiнску ў конкурсе ўдзельнiчалi навучэнкi Дзiцячай музычнай школы № 19. Яны годна прадставiлi беларускую вакальную школу, як неаднакроць адзначыла кампетэнтнае журы. Самая маленькая ўдзельнiца з Мiнску, васьмiгадовая Каця Башура з песняй “Родныя словы” стала лаўрэатам 2-й ступенi. Наташа Павiдайка з песняй “Мелодыя кахання” таксама атрымала дыплом лаўрэата...