Беларуская інтэлектуальная гульня распачынае новы сезон!

28.11.2016 19:00 - 19:00 паб "Піўняры" (вул. Лабанка 77) 5 рублёў

Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая адбудзецца 28 лістапада ў пабе “Піўняры”(вул. Лабанка 77).

Асноўная задача паб-квіза – адказаць на як мага большую колькасць пытанняў, прысвечаных беларускай культуры.

Камандная гульня падзелена на 9 тураў, і кожны па асобнай арыгінальнай тэме. Напрыклад, “Беларускі бізнес”, “Мовы рысы непаўторныя”, “Мастацтва”, “Гісторыя”, “Беларускі Арфей”, “Кухня”, “Горад”, “За блізкі свет”… Арганізатары імкнуцца, каб пытанні былі цікавымі для ўсіх, а не толькі для гісторыкаў, філолагаў, мастацтвазнаўцаў.

Пасля заканчэння пэўнага тура збіраюцца і правяраюцца бланкі з адказамі.
Магчымасць перамагчы маюць не толькі эрудыты, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі. Таму не бойцеся і прыходзьце нават тады, калі не лічыце сябе чалавекам, заглыбленым у беларускае.
Працягласць — 2–2,5 гадзіны.
Кошт квітка — 5 рублёў.

Падрабязнасці і рэгістрацыя ў суполках: vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest

Раскінем розумам па-беларуску!


Вам можа быць цікава

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Каляды з Маляванычам у Філадэльфіі

14.01.2026 (18:00 - 20:00) Адукацыйны цэнтр STARTUP (2337 Philmont Ave)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ