Адкрыццё экспазіцыі “З усмешкай па жыцці…”

26.01.2018 17:00 - 23:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

26 студзеня 2018 года а 17 гадзіне запрашаем у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры на імпрэзу, прысвечаную прэзентацыі збору твораў у 8-мі тамах Сяргея Давідовіча і адкрыццю часовай  мастацкай экспазіцыі “З усмешкай па жыцці…”.

Сяргей Фёдаравіч Давідовіч – беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст і мастак. Яго творчасць ахоплівае шырокі спектр літаратурных жанраў: вершы, паэмы, аповесці, апавяданні, замалёўкі, гумарэскі, казкі. Лёс Сяргея Фёдаравіча вельмі насычаны і цікавы: ён працаваў у праваахоўных органах, потым дэпутатам, але душа заўсёды цягнулася да праблем гуманістычных. Свае першыя вершы ён напісаў у падлеткавым узросце, а маляваць пачаў нечакана – у 50 гадоў. На Лагойшчыне, у родных ваколіцах, ён знаходзіў творчыя падказкі, тэмы, сюжэты для сваіх твораў і карцін.

Жыццё, як і жывапіс, шматколернае. Таму на выставе “З усмешкай па жыцці…” Сяргей Фёдаравіч прапануе шэраг работ са здаровымі, жыццесцвярджальнымі, гарэзлівымі жартамі і усмешкамі. На гэтых жанравых карцінах старыя вяскоўцы – поўныя гумару, аптымізму і весялосці.

У прэзентацыі прымуць удзел старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – Міхаіл Паўлавіча Пазнякоў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы – Іван Васільевіч Саверчанка, народная артыстка Беларусі – Марыя Георгіеўна Захарэвіч і інш.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Куратар мерапрыемства: малодшы навуковы супрацоўнік Аксана Жлобіч.


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Майстар-клас па вырабе торбачак з дываноў "Чароўны дыван" у Мінску

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

22.12.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ