Адкрыццё выставы Мікалая Ісаёнка «Зачараваны імгненнем»

14.04.2017 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

14 красавіка 2017 года а 17-й гадзіне адкрыецца персанальная юбілейная выстава жывапісу Мікалая Ісаёнка «Зачараваны імгненнем».

«Пішу сваю Айчыну без прыкрасаў, але заўжды з душэўным хваляваннем. Лічу, што без каранёў, без пачуцця нацыянальнага мастак не можа спраўдзіцца як творца. А гэта пачуццё ўзнікае яшчэ пры нараджэнні – і фізічным, і духоўным. Калі будзеш піць чужую ваду, есці экзатычную, але чужую ежу – ты і сам станеш іншым. Быць нацыянальным – значыць штодзённа наталяцца ад той зямлі, на якой жывеш, і сваё захапленне штодзённа адлюстроўваць на палатне».

Мікалай Ісаёнак

Мікалай Ісаёнак – прызнаны майстар пейзажнага жывапісу, які віртуозна валодае колеравай драматургіяй палатна, лірык, што аддае перавагу чароўнай паэзіі ўтульных і някідкіх закуточкаў беларускай прыроды.

У сваіх лепшых карцінах мастак здолеў адчуць рытмы ландшафтаў, спалучыць эмацыянальныя і рацыянальныя асновы пабудовы палатна. Ён захапляецца цудам, створаным прыродай, занатоўвае ў шматлікіх эцюдах яе зменлівы стан, «прымервае» да будучых карцін.

ІСАЁНАК МІКАЛАЙ ІОСІФАВІЧ нарадзіўся 21 сакавіка 1947 года ў вёсцы Чарневічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў мастацкай студыі пры Доме піянераў у Барысаве, Мінскім мастацкім вучылішчы (1965–1973, з перапынкам на акадэмічны водпуск і вайсковую службу) у Альгерда Малішэўскага, Леаніда Шчамялёва, Міхаіла Лісоўскага, Трафіма Ігнаценкі. Жыве ў Мінску з 1965 г. Удзельнік выстаў з 1975 г.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1981 (секцыя жывапісу). Узнагароджаны дыпломам Акадэміі мастацтваў СССР (1983). Імя Мікалая Ісаёнка занесена ў слоўнік Міжнароднага Кембрыджскага біяграфічнага цэнтра (Вялікабрытанія).

Прадстаўленыя творы на выставе з майстэрні мастака.

 

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ