• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё юбілейнай выставы Таццяны Малышавай “Impression”

Пачатак: 12.07 (17:00)
Канец: 12.07 (17:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Google

12 ліпеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Таццяны Малышавай “Impression”.

Выстава прымеркавана да 50-ці годдзя творчай дзейнасці мастачкі. Экспазіцыя ўключае 15 твораў з мастацкага шкла і 20 графічных кампазіцый. “Impression” – гэта вынік разважанняў, уражанняў, творчых пошукаў і спроб. У шкляных творах прасочваецца жаданне адлюстраваць не проста тэму, а выбудаваць свайго кшталту нацюрморт з асобных элементаў, разыграць ідэю мікра- і макрасвету, выкарыстоўваючы кантраст вялікіх шкляных формаў і зусім маленькіх «атамаў». Любімы выставачная прыём аўтара – размясціць экспазіцыю на люстраной плоскасці, як бы адарваць ад матэрыяльнай паверхні, дадаткова адлюстраваць для ўзмацнення дэкаратыўнага эфекту.

На выставе прадстаўлены і графічныя творы Таццяны Малышавай. Большая частка гэтых работ – акварэльныя манатыпіі з дапрацоўкай пяром і тушшу. Шматгадовае супрацоўніцтва з Музеем прыроды дазволіла мастачцы сур’ёзна вывучыць свет раслін, птушак, казурак, каштоўных камянёў і знайсці сваю тэхніку выканання – вельмі адметную, рамантычную і лірычную. Створаныя мастацкія вобразы выклікаюць багатыя гукавыя асацыяцыі за кошт перацякання колеру, вельмі “музычных” рытмаў, празрыстасці, якая робіць працы колерава-музычнымі, як бы шклянымі. “Мне падабацца сама ідэя накіда. Ты паспяваеш у адно імгненне, часта непаўторнае, зафіксаваць гэта ўражанне. Яно застаецца назаўжды ў нататніку мастака”, – тлумачыць аўтар.

Пасля заканчэння інстытута Таццяна Малышава, зачараваная шкларобствам, вырашыла памяняць лад жыцця гарадскога мастака на сельскае адасобленае жыццё.  “Але бурнае творчае жыццё, якое зараджалася ў ціхім пасёлку Бярозаўка, дало нам, мастакам, пуцёўкі ў вялікае мастацтва не толькі ў СССР, але і за мяжой,  – адзначае Таццяна. – Зараз на маім творчым рахунку больш за 160 выстаў”.

Малышава Таццяна Іванаўна нарадзілася 18 сакавіка 1947 гада ў г. Растоў-на-Доне ў сям’і вайскоўца. 1964 г. – скончыла музычную школу.

З 1967 г. вучылася на дэкаратыўна-прыкладным аддзяленні БДТМІ па спецыяльнасці «Кераміка і шкло».

1972 – 1985 гг. працавала мастаком у мастацкім аддзеле шклозавода «Нёман».

1976 г. – распрацоўка і выкананне падарункавай вазы для Л.І. Брэжнева «Ад працоўных Беларусі» на шклозаводзе «Нёман».

Сябра Саюза мастакоў СССР з 1979 года. 160 персанальных, групавых, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў і біенале шкла.

Працы экспанаваліся ў Маскве, С.-Пецярбургу, Кіеве, Севастопалі, Вільні, Панявежысе, Шаўляі, Таліне, Мінску, Гародні, Віцебску, Магілёве, Нясвіжы, Маладзечна, Ерэване, Эрфурце, Яблонец-на-Ніцы, Гаване, Варшаве, Кракаве, Загрэбе, Бамбеі.

Працуе ў манументальным мастацтве – інтэр’еры санаторыя «Беларусь» у Сочы, рэстаран «Спякота» у г. Панявежысе, люстры ў ювелірнай краме «Перліна», г. Шаўляй, свяцільні ў Епархіяльным упраўленні, г. Мінск, помнік загінуўшым воінам на Востраве Слёз у Мінску; а таксама ў галіне мастацкага шкла, у кніжнай і станковай графіцы, малюнку, акварэлі, манатыпіі.

У 1979 г. – узнагароджана дыпломам 2 ступені ВДНГ БССР

У 1981 г.  – узнагароджана дыпломам 1 ступені ВДНГ БССР

У 2007 г. – на юбілейнай персанальнай выставе ўзнагароджана медалём “За заслугi ў выяўленчым мастацтве”

У 2009 г.  – удзел у конкурсе на распрацоўку Алеі Зорак на Славянскім базары ў Віцебску па заданні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У 2010 г. – удзельнік Першага Міжнароднага сімпозіума па шклу, шклозавод «Нёман»

У 2010 г. – Дзяржаўная стыпендыя за распрацоўку праекта па шклу «Спадчына»

2009-2010 гг. – сакратар дэкаратыўна-прыкладной секцыі  БСМ

2010 г. – справаздачная выстава стыпендыятаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

2012 г. – узнагароджана граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

2013 г. – лаўрэат ІІ-га беларускага трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Белартдэко-2013» у намінацыі «Прафесіянал», шкло «Захаванне традыцый» – 1 месца.

У цяперашні час – сябра бюро секцыі ДПМ БСМ, сябра творчага аб’яднання «Рэзананс», сябра клуба бібліятэкі імя Цёткі, сябра клуба бібліятэкі імя Н. Крупскай. Робіць рэпартажы і артыкулы з выстаў дзіцячага малюнка, удзел у сумесных праектах школы мастацтваў №1 г. Мінска.

Супрацоўніцтва з выставачным цэнтрам Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (арганізацыя выстаў, аўтарскія артыкулы, рэпартажы на канале «Культура»).

Арганізацыя рэпартажаў з 50-ю мінскімі і бярозаўскімі мастакамі па праблемах мастацтва ў праграме «Дыялогі аб мастацтве».

Тэрмін правядзенне выставы: з 12 па 23 ліпеня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип