Акустычны канцэрт рок-гурта “SKRIZHALI”

13.10.2018 17:30 - 17:30 Unnamed Venue 5 BYN

13 кастрычніка а 17:30 у Доме Коласа адбудзецца кватэрнік беларускага рок-гурта SKRIZHALI. Гурт быў створаны ў 2002 годзе, але першае выступленне на вялікай сцэне прайшло ў межах фестываля “Рок-Каляды” ў 2003 годзе. Праз год з’явіўся першы дэма-дыск пад назвай “Быццё ў небыцці”. З 2008 года пачынаецца паўнавартаснае існаванне гурта ў межах жывых выступленняў на фестывалях і розных пляцоўках. У 2015 годзе выходзіць першы студыйны альбом “Назад дороги нет”, праз год – першы кліп гурта “О ней” і міні-альбом “Время”.

Дом Коласа з’яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі творчых людзей, якія імкнуцца ажыццяўляць самыя смелыя ідэі. Гурт SKRIZHALI прэзентуе для ўсіх аматараў якаснай музыкі ўласную творчасць, а таксама  песні па матывах вершаў Якуба Коласа. Лямпавая атмасфера, жывая музыка, утульная зала, нязмушанасць і добразычлівасць створаць усе ўмовы для атрымання асалоды ад вечара мастацтва ў Доме Коласа.

Уваходны квіток – 5 р.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Сустрэча "Менск. Менскае замчышча" ў Беластоку

21.12.2025 (14:00 - 15:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Калядны канцэрт у Вільні

26.12.2025 (18:00 - 19:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ