Анлайн-прэзентацыя альманаха «Homo Historicus 2022»

21.04.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

21 красавіка Беларускі Калегіюм ладзіць анлайн-прэзентацыю альманаха «Homo Historicus 2022».



Дата: 21 красавіка

Час: 19.00

Месца: Zoom

Альманах працягвае традыцыі папярэдніх тамоў з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Апублікаваныя тэксты датычаць біяграфіі навукі і лёсу навукоўцаў, што стаялі ў вытокаў антрапалогіі і этнаграфіі ў Беларусі, асвятляюць многія важныя старонкі мінулага, у прыватнасці ліквідацыю Віленскага беларускага музея, прымушаюць задумацца над роляй даносаў у айчыннай гісторыі, працягваюць вывучэнне «краёвай ідэі» праз біяграфію апошніх грамадзян Вялікага Княства Літоўскага ды інш. 

Спікер — Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі ПАН.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Трансляцыя размовы будзе адбывацца на youtube-канале Калегіюма.


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ