«Ай калядачкі, вы на дуб на дуб»: імпрэза ў Мінску

21.01.2023 16:00 - 19:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў

У суботу, 21 студзеня, музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць запамінальна завяршыць Каляды імпрэзай «Ай калядачкі, вы на дуб на дуб».



Дата: 21 студзеня

Час: з 16.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 


Здаўна нашыя продкі адзначалі зімовыя святы пачынаючы ад Раства па грыгарыянскім календары і завяршаючы Вадохрышчам па юльянскім.


 Увесь святочны час суправаджаўся разнастайнымі абрадамі і традыцыямі. У розных кутках і рэгіёнах Беларусі — сваімі.


Абрад усцягвання Каляды на дуба — надзвычай цікавая лакальная традыцыя. Ім завяршалі святочны перыяд. Распаўсюджаны абрад на ўсходзе Міншчыны і захадзе Магілёўшчыны.


Самы вядомы абрад «Цягнуць Каляду на дуба» ў вёсках Бярэзінскага раёна мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.


Вас чакае:

16.00 — лекцыя, прысвечаная гэтаму ўнікальнаму абраду, яго зместу і сэнсу;

17.30 — спеўна-танцавальная імпрэза, дзе можна будзе пачуць беларускія народныя калядныя песні, інструментальную музыку і патанцаваць даўнія танцы, якія танцавалі нашыя продкі.


Квіткі: 8 рублёў — на ўвесь час мерапрыемства; 5 рублёў — на лекцыю; 5 рублёў — на спеўна-танцавальную праграму. Набыць іх можна ў касе музея альбо па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын» ў Любліне

08.05.2026 10:00 - 22.05.2026 19:00 Baobab (Krakowskie Przedmieście 39b)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Літаратурна-мастацкі пленэр на лецішчы Быкава ў Ждановічах

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ