Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!» у Мінску

02.03.2023 10:00 - 16:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 3 рублі

У чацвер, 2 сакавіка, у музеі Якуба Коласа адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!»



Дата: 2 сакавіка

Час: з 10.00 да 16.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск 

Абяцаюць творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Галінай Пшонік, Паўлам Гушынцом, Аляксеем Шаўцовым, Аленай Стэльмах, Кацярынай Хадасевіч-Лісавой і Жаннай Міўс.

А яшчэ будзе сустрэча з кампазітарам Эдуардам Ханком.

На працягу ўсяго фестываля будуць беларускія настольныя гульні, тэматычныя майстар-класы, паказы мультфільмаў.

Самыя смелыя атрымаюць магчымасць павандраваць па сядзібе Паэта з сапраўдным Дзедам Талашом.

У якасці практычнай часткі для дарослых адбудзецца круглы стол «Музей і школа: магчымасці сістэматызаванага сумеснага падыхода да вывучэння творчасці Якуба Коласа», а таксама адкрыццё выстаўкі друкаваных выданняў «Перабытых часаў ніць».

Уваход — 3 рублі. 




Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.07.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ