Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

06.06.2024 10:00 - 16:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 6,50 рублі


У чацвер, 6 чэрвеня, у музеі Якуба Коласа — фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды».






 Дата: 6 чэрвеня

Час: з 10.00 да 16.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск



Вось якая праграма:

 10.00 —16.00 — «Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа»: 

У межах кожнай творчай сустрэчы — аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына з падарункамі.

 10.00 — Творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам; 

11.00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Стэльмах; 

11.40 − Творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай; 

13.40 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Карнаухавай; 

14.20 — Творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч; 

15.00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.


А таксама:

 10.30, 12.00, 12.30 — музейна-педагагічны занятак «Якуб Колас — міністр грыбной гаспадаркі»; 

Цягам дня — майстар-класы ад музея Якуба Коласа і сяброў музея:

 10.30 — 11.15, 11.30 — 12.15 — майстар-клас па арома-мачалках; 

12.00 — 13.00 — майстар-клас па вырабе лялькі; 

15.00 — 16.00 − майстар-клас па маляванні; 

10.00 — 15.00 — жывая віктарына ад Музея Якуба Коласа і гульня «Жыццё па Коласу». 


Праз увесь дзень працуе і выстаўка дзіцячых малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. І кожнаму наведвальніку кніга ў падарунак! 


Кошт — 6,50 рублі.








Вам можа быць цікава

Купальскія прыгоды ў Дукоры

05.07.2025 13:00 - 06.07.2025 19:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Купалле ў Суле

05.07.2025 14:00 - 06.07.2025 17:30 парк гісторыі Сула

Андрусь Такінданг у Берліне

10.07.2025 (19:00 - 21:00) kvartira62 (Lübbener Str. 18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ