«Гайда Банда» ў Познані!

02.09.2022 19:30 - 21:30 (Święty Marcin 80/82) ад 25 злотых

2 верасня беларуска-польскі гурт «Hajda Banda» грае канцэрт на Замкавым дзядзінцы ў Познані.



Дата: 2 верасня

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: Święty Marcin 80/82, Познань


Hajda Banda (ці Гайда Банда, калі хочаце) аб’ядноўвае польскіх і беларускіх музыкаў і грае традыцыйны танцавальны і вакальны рэпертуар з музычнай гісторыі Падляшша, а таксама Заходняй Беларусі і Палесся.

Граюць настолькі свежа, што спрадвечныя куявякі ды полечкі, абрэкі ды вальчыкі гучаць драйвова і сучасна, а ногі ідуць танчыць самі.

Таму будуць яшчэ і танцы!

Акрамя «Hajda Banda» фолк-вечарыну падтрымае дыджэй Empe, які ў рамках свайго праекта «Прывітанне, Зямля!» запросіць вас пагуляць у рытме balkan-beat, electro tzigane, nuevo flamenco, afro-cubano, reggaeton і па-ўсялякаму!

Квіткі коштам 25 злотых (загаддзя) і 35 злотых (у дзень канцэрта) можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Закрыццё сезону «Мовы Нанова» ў Алясніцы

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 90 (Алясніца)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ