Гуканне вясны ў Віцебску

06.04.2014 12:00 - 23:00 ------------ Бясплатнае

Калі вы думаеце, што вясна прыйдзе сама, то вельмі памыляецеся. Нашыя продкі былі ўпэўненыя, што каб заіскрылася на небе цёплае сонейка ды прыляцелі птушкі-жавароначкі, іх трэба абавязкова паклікаць, пагукаць.

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства “Поўнач” і гурт “Паўночная Сухадроўка” запрашаюць усіх жадаючых на Гуканне вясны ў Віцебску. 6 красавіка на адной з пляцовак Культурна-гістарычнага комплексу “Залатое кола Віцебска “Дзвіна” вы зможаце прыняць удзел у самым вясёлым і жыццярадасным абрадзе нашых продкаў.

Па традыцыі спевы суправаджаліся падкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў. Рознакаляровых самаробных птушак, каб хутчэй прыляцелі з поўдня, вешалі як мага вышэй. А яркімі стужкамі ўпрыгожвалі дрэвы, каб тыя хутчэй абудзіліся і парадавалі першымі зялёнымі лісточкамі. І вядома, вадзілі карагоды і спявалі:

Жавароначкі, прыляціце – у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце – у-у-у-у!

А зімачку забярыце – у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела – у-у-у-у!

Усе хлебушкі пераела – у-у-у-у!

Гуканне вясны ў Віцебску распачнецца а 12-й гадзіне. Спачатку пройдзе майстар-клас па вырабе з каляровай паперы птушак-вяснянак ( бярыце з сабою стужачкі, калровую паперу і нажніцу). Сам абрад пачнецца а 13-й гадзіне. Гукальны карагод, песні, танцы, гульні – усё для таго, каб канчаткова прыйшла вясна і засталося з намі цяпло надоўга. Каб увесь год панаваў сонечны настрой!

Праект «Забаўлянкі для Янкі» ладзіца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай  кампаніі “Будзьма Беларусамі!” budzma.orgІнфармацыйная падтрымка: культурная прастора vitebsk4.me.


Вам можа быць цікава

Выстава маляванак у Бялынічах

16.10.2025 11:00 - 16.11.2025 17:00 Мастацкi музей iмя В. К. Бялынiцкага-Бiрулi (вул. Савецкая, 13а)

Выстава «Выцінанка: традыцыі ва ўзорах» у Мінску

17.10.2025 10:00 - 30.11.2025 18:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ