• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Інтэрактыўная выстава для дзяцей і ўсёй сям’і “Ідзі і са-тавары!”

Пачатак: 01.06 (18:00)
Канец: 05.06 (23:00)
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
(Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А)
Кошт: Уваход вольны
Google

З 1 па 5 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) ператворыцца ў сапраўдную лабараторыю творчых эксперыментаў. У гонар пачатку канікул «Дзіцячыя творчыя майстэрні» запрасілі чатырох маладых творцаў і аддалі ім усю галерэйную прастору. Кожны з іх абярэ для сябе адну з сцен, дзе задасць пачатак творчага парыву ў сваёй стылістыцы. А юныя наведвальнікі яго падхопяць і створаць нешта агульнае. Штодня выстава будзе трансфармавацца і здзіўляць гледачоў.

Адкрыццё выставы 1 чэрвеня ў 18.00.

Адкуль мастакі бяруць натхненне? Можа ў іх ёсць чароўны апарат, які з паветра робіць вельмі чыстае натхненне, ці таемны сейф, у якім захоўваюцца запасы гэтага асаблівага пачуцця? Мы папрасілі мастакоў падзяліцца з намі гэтай далікатнай субстанцыяй.

На выставе “Ідзі і са-твары!” не будзе карцін і скульптур, якіх нельга чапаць рукамі, ніхто не скажа: “не бегай” і “не чапай”. А будуць белыя сцены, якія так і просяць: “Намалюй! Наляпі! Напішы!”. Мастакі толькі дадуць імпульс і паставяць задачы перад дзецьмі, якія ўжо створаць свае адказы і стануць са-аўтарамі і са-куратарамі выставы.

Галерэйная прастора будзе падзелена на 4 тэматычныя зоны:
ЗОНУ ГРАФІКІ створыць мастак і выкладчык «Дзіцячых Творчых Майстэрняў» Bazinato
ЗОНУ STREET ART створыць мастак Міхась Мішук (вядомы сваімі папяровымі графіці, якія можна ўбачыць у горадзе)
ЗОНУ ТЭКСТАЎ створыць пісьменнік Павел Касцюкевіч
ЗОНУ ГУКАЎ створыць музыкант OdeB. Падчас выставы будуць запісвацца і архівавацца гукі, з якіх потым музыкант створыць трэкі.

ПАРАЛЕЛЬНАЯ ПРАГРАМА ВЫСТАВЫ:
1 Чэрвеня (18:30) – майстар-клас ад Bazinato
2 Чэрвеня (18:00) – майстар-клас ад Паўла Касцюкевіча
3 Чэрвеня (18:00) – майстар-клас ад Міхася Мішука
4 Чэрвеня (18:00) – музычныя эксперыменты разам з OdeB
5 Чэрвеня (12:00-18:00) – штогадовы сямейны экалагічны фестываль “Зялёны weekend”.

З 1 па 4 чэрвеня ўваход на выставу і ўдзел у майстар-класах бясплатны
Уваход на экалагічны фестываль 50.000 для дзяцей і для дарослых


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип