Канцэрт AKUTE 8 сакавіка ў Мінску

08.03.2018 19:00 - 19:00 паб "Брюгге" (пр. Партызанскі, 6а) ад 15 р.

AKUTE запрашаюць адсвяткаваць Міжнародны жаночы дзень і прадставяць новы сінгл «Усе песні спетыя».

8 сакавіка ў сталічным пабе “Бругге” адбудзецца першы канцэрт вясновага тура магілёўскага гурта AKUTE ў фармаце вялікага 2-х гадзіннага сольнага канцэрту.
На ім упершыню прагучыць ужывую новы сінгл гурта «Усе песні спетыя» і гэта не адзіны музычны сюрпрыз, які рыхтуюць магілёўцы для сваіх слухачоў

«Усе песні спетыя» – нетыповая для нас праца з нежывымі інструментамі, таму мы крыху не разумелі спачатку, як правільна адладзіць, напрыклад, нізкія частоты. У будучыні, калі гэтыя вопыты прыжывуцца, мы плануем і далей эксперыментаваць з сінтэзатарным гукам. – распавядае басіст і аўтар тэкстаў гурта Раман Жыгараў. «Таксама мы рыхтуем на 8 сакавіка адмысловую праграму лепшых песень з 4-х альбомаў, шмат якія прагучаць пасля доўгага перапынку».

Мінск, 8 сакавіка, 19:00, паб “Брюгге”, пр. Партызанскі, 6а
Квіткі: танцпол: ад 15 р. / столікі: 25 р.

Набыць: bezkassira.by/buy/3542/ / Інфармацыя: +375259133876

AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як “дыска-дэкаданс”. Мова тэкстаў – беларуская.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Урок роднай мовы з Алесем Бяляцкім у Варшаве

31.05.2026 (12:30 - 14:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ