Канцэрт гурта “Верасень” і The Moonshiners

21.03.2014 19:00 - 22:00 Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1, ст. м. «Усход») 50 000

21 сакавіка (пятніца) у мінскім клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1, ст. м. «Усход») адбудзецца канцэрт Вольгі Акуліч і гурта“Верасень” (інтэлектуальны рок) пры ўдзеле калектыва The Moonshiners (блюз-рок). Пачатак у 19.00.

Гурт “Верасень” заснаваны музыкантам і аўтарам песень Вольгай Акуліч у 2009 годзе. Калектыў выдаў альбомы “Трохкутнік”, “Другі”, “Караблі”. Рэпертуар — у асноўным беларускамоўны, ёсць песні і па-руску. “Верасень” — першы ў Беларусі — прадстаўляе сцімпанк-стылістыку, папулярную ва ўсім свеце, і з’яўляецца адным з арганізатараў беларускай сцімпанк-суполкі.

Гурт The Moonshiners распачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе. Яго рэпертуар складаюць аўтарскія кампазіцыі на рускай і беларускай мовах, створаныя ў лепшых традыцыях блюз- і рок-музыкі. Класічны рок, джаз, фанк, хард-рок – усё гэта ў тых ці іншых праявах можна знайсці ў творчасці гэтай каманды. Але асновай застаецца “стары добры блюз”.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Творчая сустрэча з Анатолем Кухарчуком у Мінску

18.02.2026 (18:00 - 20:00) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Масленіца ў Дукоры

21.02.2026 13:00 - 22.02.2026 19:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Дыктоўка з Хадановічам (і дэгустацыяй) ва Уроцлаве

21.02.2026 (16:00 - 18:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ