• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Варшава

Куратарская экскурсія Вольгі Мжэльскай па выставе Ігара Цішына ў Варшаве

Пачатак: 16.08 (14:00)
Канец: 16.08 (15:30)
Музей Вольнай Беларусi
(Варшава, ul. Foksal, 11)
Google

16 жніўня а 14-й у Музеі Вольнай Беларусі куратарка Вольга Мжэльская правядзе экскурсію па выставе Iгара Цiшына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі». Экскурсія будзе па-польску — звярніце ўвагу!



Дата: 16 жніўня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусi, ul. Foksal, 11, Варшава


Спадарыня Вольга раскажа мноства цікавостак пра гэтую выставу, пра яе канцэпцыю, а таксама пра творчасць Ігара Цішына.


«Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі» Ігара Цішына — гэта татальная інсталяцыя, у якой «дом» разумеецца шырока — не толькі і не столькі як архітэктурнае збудаванне, але і як краіна ў цэлым.


Усе фрагменты сцен, інтэр’ераў, самі жыхары гэтай прасторы ўзлятаюць, як пасля ўздзеяння тагасветнай сілы або стыхійнага бедства.


Мастак прапануе гледачу апынуцца паміж двума імгненнямі — узлёту і прызямлення — і націснуць на кнопку пульта «паўза» і затым «рэверс», калі абломкі абавязкова збіраюцца ў новы Дом.


 Уваход вольны, прыходзьце!






« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип