• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Мінск. Майстар-клас з польскімі акторамі

Пачатак: 16.12 (14:00)
Канец: 16.12 (22:00)
Цэнтр беларускай драматургіі
(Мінск, вул. Крапоткіна, 44)
Google

16-18 снежня ў межах Тыдня польскага тэатра ў Мінску пройдзе майстар-клас з акторамі тэатра «Бюро Падарожжаў» (Познань). Удзел у майстар-класе вольны, але па пяпярэднім запісе (на скрыню [email protected]).

Амбасада Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь, Асацыяцыя маладых творцаў «Да Тэатра» і медыя праект «pARTisan» у межах Тыдня польскага тэатра ў Мінску запрашаюць прыняць удзел у майстар-класе тэатра «Бюро Падарожжаў» (Познань) «УЯЎНАЕ І РЭАЛЬНАЕ».

16-18 снежня (серада-пятніца), пачатак у 14-00

Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Асноўнай ідэяй майстар-класа з’яўляецца канцэпцыя актора як псіхасаматычнай цэласнасці, заснаваная на адначасовай дзейнасці цела і свядомасці ў момант мастацкай творчасці.

Майстар-клас падзелены на дзве часткі. Першая падкрэслівае неабходнасць выкарыстоўваць усё цела ў якасці асноўнага інструмента ў акторскай прафесіі без дапамогі тэксту. Другая частка развівае акторскае ўменне імправізаваць з тэкстам і вакалам, а таксама скіраваная на стварэнне эцюдаў з выкарыстаннем выяваў і словаў.

Правядуць майстар-клас акторы тэатра Марта Стшалка (Marta Strzałko) і Ярэк Сяйкоўскі (Jarek Siejkowski).

Удзел у майстар-класе вольны!

Увага! Па папярэднім запісе. Заяўкі дасылайце на скрыню [email protected].

Напішыце, калі ласка, сваё імя, тэатральны/прафесійны досвед, матывацыю, а таксама чаканні ад майстар-класа.  Дадатковую інфармацыю можна будзе атрымаць пазней. Звяртаем вашую ўвагу, што для ўдзела ў майстар-класе патрэбны базавы ўзровень фізычнай падрыхтоўкі. Дэдлайн для заяўкі 10 снежня.

«Бюро Падарожжаў» — шматразова ўзнагароджаная альтэрнатыўная тэатральная трупа, заснаваная ў 1988 годзе Паўлам Шкотакам (Paweł Szkotak) у Познані. Ад самага пачатку тэатр быў скіраваны на сацыяльныя і палітычныя тэмы, выкарыстоўваючы жэст, фізічнае дзеянне, візуальны перформанс, музыку і тэкст. Спектаклі паказаныя ў 50 краінах свету.

Падрабязней пра тэатр 

Фотаздымкі: са спектаклю “Carmen Funebre” © «Бюро Падарожжаў» 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип