Ноч музеяў у Вільні

17.05.2025 13:00 - 23:35 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае



У суботу, 17 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча ладзяць Ноч музеяў. Сёлетняя тэма — «Беларускі маляваны вырай».





Вось якая праграма:


 А 15-й пачынаецца арт-гутарка з рэжысерам спекталя «Мальовані слова / Маляваныя словы». Будзе паказ фільма з унікальнымі кадрамі з экспедыцыі, якая даследавала жыццё і лёс Алены Кіш і Марыі Прымачэнка.

 А 16-й у вялікай залі музея адкрываецца выстава «Горкія травы».

 А 16:30 адбудзецца латарэя прац беларускіх мастакоў. Можна выйграць 1 з 10 твораў за данат у 5 еўра.

 З 14:00 у бібліятэчнай залі будуць ісці майстар-класы: адзін для дарослых, адзін для дзяцей.

У 14.00 дзеці змогуць распісаць сабе падстаўкі пад кубачкі, натхніўшыся маляванымі дыванамі (кошт — 5 еўра).

А ў 15.00 дарослыя зробяць сабе шопер з сапраўднай маляванкай (кошт — 10 еўра). Колькасць месцаў на майстар-класы абмежаная.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

 У двары з 13:00 і да закрыцця працуе Кірмаш майстроў. Можна прыдбаць сабе цікавыя аўтэнтычныя вырабы ад бранзалетаў з арнаментам і хустак з набіванкай да світшотаў і кніг.

 З 15:00 да 17:00 будзе дзейнічаць «дзіцячая паляна».

У праграме: беларуская батлейка («Лясная жыхарка» і «Дзве зорачкі»), актыўныя гульні, аквагрым, размалёўкі, пазлы, кніжкі, гульні з мячыкамі і балёнікамі.

Тут жа можна намаляваць свае мары і ўпрыгожыць імі падворак — створыце свой беларускі маляваны вырай!

 З 18:00 да 19:00 можна будзе падсілкавацца падчас дранік-фэсту.

 Канцэртна-танцавальная праграма пачынаецца а 18-й.

Выступяць Яўген і Вольга Барышнікавы.

 А з 20-й і да ўпаду вас чакаюць танцы ў музеі!


Вітаюцца госці ў яркай апратцы.



Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ