Павал Касцюкевіч і Сяргей Прылуцкі ў Брэсце

31.10.2016 19:00 - 19:00 Прастора КХ (Халтурына 21) Уваход вольны

Сяргей Прылуцкі прэзентуе кнігу вершаў  Кім Чжун Хо “Патрыятызм для чайнікаў” у сваім перакладзе з паўночнакарэйскай,  а Павал Касцюкевіч – сямейную сагу “План Бабарозы”.

31 кастрычніка. Прастора КХ, Халтурына 2\1, пачатак а 19. Уваход – вольны

У межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Крыху пра кнігі.

Новая кніга вершаў Кім Чжун Хо  “Патрыятызм для чайнікаў” у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў  “Міністэрства ўнутраных органаў”, “Патрыятызм для чайнікаў”, “Зеляней, магілка!” і “Жылы і мазалі”.

Раман “План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.


Вам можа быць цікава

Народзіны праекта "(Ня)чысты Мінск" у Мінску

02.11.2025 (19:00 - 21:00) Кінатэатр "Піянер" (вул. Энгельса, 20)

Беларускі квіз у Познані

03.11.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (ul. 27 Grudnia 8/10)

Апошні N.R.M. у Варшаве

09.11.2025 (20:00 - 23:00) 2KOŁA (ulica Tunelowa 2B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ