Прэс-клуб у Гомелі “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”

07.03.2019 14:00 - 14:00 Арт-прастора “Каўчэг” (пр-т Перамогі, 2а, 2 паверх) Уваход вольны

7 сакавіка ў Гомелі адбудзецца прэс-клуб, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. Гэта будзе фінальная падзея з серыі прэс-клубаў, якія прайшлі па ўсёй краіне у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы!”, якую сумесна ладзяць кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

Сустрэча ў Гомелі – гэта выдатная магчымасць задаць спецыялістам пытанні жыўцом, абмеркаваць канкрэтныя праблемы рэгіёна і разам паспрабаваць знайсці магчымыя рашэнні. Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гомельскай вобласці.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

– Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Яўген Меркіс, журналіст і гарадскі актывіст (Гомель), раскажа, як актывістам правільна даносіць інфармацыю да журналістаў, а таксама падзеліцца досведам узаемадзеяння гараджан і мясцовых уладаў.

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 6 сакавіка, уключна):

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне +375 44 510-05-11 або пішыце на razam@budzma.org.

7 сакавіка

Пачатак – 14.00

г. Гомель

Арт-прастора “Каўчэг”

(пр. Перамогі, 2а, другі паверх)


Вам можа быць цікава

Шпацыр па Беластоку з Алесем Кіркевічам

21.09.2025 (11:00 - 13:00) (стаянка аўтобусаў каля парка Браніцкіх)

«Naka» ў Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Grochowska 324 paw. 18

Вольскі ў Н’ю-Ёрку

24.10.2025 (19:00 - 21:00) Nublu (151 Loisaida Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ