Прэзентацыя беларускіх выданняў Юрсенар і Бадэнтэр у Берліне

27.09.2025 19:00 - 21:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Бясплатнае



У суботу, 27 верасня, у Берліне адбудзецца прэзентацыя беларускіх перакладаў Маргерыт Юрсэнар, «Anna, soror... Арыентальныя навэлі» і Элізабэт Бадэнтэр, «Панове, паднапружцеся!»





Удзел бярэ перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі. 

 Маргерыт Юрсэнар «Anna, soror... Арыентальныя навэлі»
 

У беларускім выданні пад адной вокладкай сабраныя два творы выбітнай франка-бэльгійскай пісьменніцы, перакладчыцы і першай жанчыны-чаліцы Académie française. 

Гэты зборнік яскрава раскрывае шырыню яе творчага дыяпазону — ад міфалагічнага і філасофскага да інтымна-псіхалагічнага. 

 Элізабэт Бадэнтэр «Панове, паднапружцеся!» (Messieurs, encore un effort...) 

Новае і вострае эсэ, у якім французская філосафка і гісторыца аналізуе падзеньне нараджальнасці праз прызму няроўнага падзелу клопату. 

Супярэчыць аргументацыя Бадэнтэр прынцыпу рэпрадуктыўнай свабоды? Тэзісы вострыя — будзе пра што паспрачацца! 

Прэзентацыя будзе па-беларуску, але дыскутаваць можна на любой зручнай мове. 

Пасля прэзентацыі — адкрытая дыскусія з віном і французскім цыбульным тартам. 


Уваход, выглядае, вольны, ахвяраванні на падрымку Fem*HUB заўсёды вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ