Персанальная выстава Міхаіла Гуліна “І я так магу!”

02.11.2017 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасцi 37А) 2 руб.

Персанальная выстава Міхаіла Гуліна
2 лістапада — 26 лістапада 2017

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

19:00 02.11 / Адкрыццё выставы (уваход вольны)

«І я так магу!» – найбольш распаўсюджаная фраза-каментар на выставе мастацтва. На сваёй аднайменнай выставе я не стаўлю за мэту перакананне гледача ў адваротным.
Механіка і тэхналогія стварэння маіх твораў надзвычай простая. Менавіта прастата і даступнасць сталі маім матэрыялам. А адной з асноўных задач – пераўтварэнне простых жэстаў у мастацтва.

Перформанс і акцыянізм для мяне – гэта ўзурпацыя і прысваенне права на публічнае выказванне, не абмежаванае ані часавымі рамкамі, ані пажаданнямі гледача альбозаканадаўчымі артыкуламі і інстытуцыянальнымі правіламі, Акрамя таго, для мяне гэтамагчымасць кіравацца ўласнай мастацкай ідэалогіяй і тактыкай.

Дадзеная выстава ўяўляе сабой своеасаблівую рэтраспектыву зробленага цягам 12 год. У такім маштабе мае працы будуць паказаны ўпершыню. Сярод іх глядач пабачыць шмат кантэкстных праектаў, якія рабіліся толькі аднойчы і больш не паўтараліся. Акрамякантэксту істотны катэгорыі часу ды месца. Калі працуеш на вуліцы, вельмі востра адчуваеш наймалыя палітычныя і сацыяльныя змены ў грамадстве. Час рэалізацыіістотны і для самога мастака. Напрыклад, калі ў 2008 годзе я праводзіў акцыю «Я – не гей», тэма правоў ЛГБТ-супольнасці не існавала ў выставачнай прасторы Мінска. А самое відэа з гэтай акцыі было ўпершыню паказана ў Беларусі ў 2014 годзе, то бок праз 6 год. У сучасных рэаліях гэта велізарны тэрмін: у акцыянісцкай практыцы менавіта актуальнасць і галоснасць з’яўляюцца яе найважнейшымі кампанентамі.

Доступ да інфармацыі і асвятленне мастацкай дзейнасці дасюль застаецца праблемай у нашай краіне, роўна як і прававая падтрымка актывістаў і акцыяністаў. Бадай што галоўнай асаблівасцю публічнай прасторы Беларусі з’яўляецца яе надзвычайная палітызыванасць. У сукупнасці з цэнзурай, якая пануе на большасці выставачных пляцовак, гэта пазбаўляе шматлікіх аўтараў і мяне, у прыватнасці, магчымасці паўнавартаснай прэзентацыі.

Кошт квітка на выставу: 2 р.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Хуткія літаратурныя знаёмствы ў Мінску

24.03.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Імпрэза да Дня Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (18:00 - 20:00) Sala Teatru Laboratorium Instytutu Grotowskiego (Rynek-Ratusz 27)

Майстар-клас па кірылічнай каліграфіі ў Варшаве

26.03.2026 (17:00 - 19:00) факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.511, 2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ