Сам сабе SMM: анлайн-варштат Рамана Абрамчука

10.05.2024 17:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае


У пятніцу, 10 траўня, #ArtPowerBelarus запрашае на адкрыты экспрэс-курс «Сам сабе SMM».






Дата: 10 траўня

Час: 17.00 (час варшаўскі, гэта 18.00 па Мінску і Вільні)

Месца: ZOOM



 Спікер — Раман Абрамчук, спецыяліст па медыйнай камунікацыі. 



Падчас лекцыі, якая будзе доўжыцца тры акадэмічныя гадзіны, гаворка пойдзе пра: 

асаблівасці працы розных сацыяльных сетак і месенджараў;

 найлепшыя практыкі стварэння эфектыўных публікацый у розных фарматах; 

танальнасць камунікацыі і як яе правільна выбіраць у залежнасці ад сеткі, кантэксту, аўдыторыі;

 сторытэлінг і яго элементы, якімі можна эфектыўна карыстацца ў сацсетках.



Вы навучыцеся: 

самастойна ствараць паблікі і рабіць іх эфектыўнымі;

 знаходзіць інфанагоды для пастоў у моманты, калі посціць, здаецца, няма чаго; 

размаўляць з падпісантамі на зразумелай ім мове. 



Удзел бясплатны. Далучайцеся па зум-спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ